Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі першага туру прэзідэнцкіх выбараў. Гэтае рашэнне не можа быць абскарджана і з'яўляецца канчатковым.
Суд прыняў рашэнне за два дні да другога туру прэзідэнцкіх выбараў і ў перыяд правядзення датэрміновага галасавання. Выбары прэзідэнта будуць праведзены паўторна, дату выбараў аб'явяць пазне.
Другі тур выбараў павінен быў адбыцца 8 снежня з удзелам ультраправага прарасійскгаа кандыдата Кэліна Джарджэску, які нечакана перамог у першым туры выбараў 24 лістапада, і кіраўніцай ліберальнай партыі "Саюз выратавання Румыніі" Алены Ласконі.
Вышэйшая рада нацыянальнай абароны Румыніі раней рассакрэціла дакументы, звязаныя з перадвыбарнай кампаніяй Джарджэску. Румынскія спецслужбы лічаць, што перамагчы на выбарах яму дапамагла Расія, выкарыстоўваючы прыкладанне TikTok для прадзення выбарчай кампаніі.
iar/pap/эж