Беларуская Служба

Прэзідэнт Макрон прыбыў на архіпелаг Майота ў Індыйскім акіяне, які моцна пацярпеў у выніку ўрагану

19.12.2024 18:22
Урад Францыі аб'явіў рэжым выключнага стыхійнага бедства і замарозіў цэны на спажывецкія тавары на архіпелагу. 
Супрацоўнікі французскай нацыянальнай жандармерыі і паліцыі раздаюць грамадзянскаму насельніцтву Маёты прадукты і пітную ваду PAP/EPA/FRENCH INTERIOR MINISTRY HANDOUT

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон прыбыў на архіпелаг Майота ў Індыйскім акіяне. Катастрафічны шторм, які стаў наймацнейшым за апошнія 90 гадоў, спустошыў востраў у выходныя. 

Макрон зробіць аблёт пацярпелай тэрыторыі і ацэніць маштабы ўрону, нанесенага цыклонам «Шыда». Французскі прэзідэнт таксама наведае разбураны квартал і бальніцу. 

Урад Францыі аб'явіў рэжым выключнага стыхійнага бедства і замарозіў цэны на спажывецкія тавары на архіпелагу. 

З французскага вострава Рэюньён, які таксама размешчаны ў Індыйскім акіяне, запушчаны «марскі мост», па якім у нядзелю на архіпелаг будзе адпраўлена каля 200 кантэйнераў. Груз будзе ўключаць у сябе эквівалент «мільёнаў літраў вады», як паведамілі ўлады Рэюньёна. Дзякуючы гэтаму, паводле іх, дэфіцыту бутыляванай вады не прадбачыцца. 

Паводле афіцыйных звестак, у выніку ўрагану на Маёце загінуў сама меней 31 чалавек, аднак хутчэй за ўсё колькасць ахвяр значна ўзрасце, паколькі частку насельніцтва вострава складаюць незарэгістраваныя мігранты. «Гэта масавыя магілы пад адкрытым небам», - такімі словамі апісалі стан трушчобаў прадстаўнікі мясцовых уладаў у размове з Макронам. 

Праз пяць дзён пасля ўдару цыклона службы экстраннай дапамогі ўсё яшчэ не могуць дабрацца да ўсіх раёнаў архіпелага.

Маёта – востраў, які належыць Францыі, размешчаны ў Каморскім архіпелагу ў Індыйскім акіяне, на захадзе ад Мадагаскара. Ён мае статус заморскага дэпартаменту Францыі.

вс