Беларуская Служба

У Тбілісі на вуліцы выходзяць мясцовыя жыхары, прадстаўнікі розных прафесій

20.12.2024 18:45
У Тбілісі ўсё больш людзей далучаецца да антыўрадавых пратэстаў. Гэта ўжо 23-ці дзень дэманстрацый, падчас якіх грузіны патрабуюць прызначэння парламенцкіх выбараў і аднаўлення перамоў з Еўрасаюзам.
Gruzini protestują. Władze chcą wybrały nowego prezydenta wbrew powszechnym nastrojom społecznym.
Gruzini protestują. Władze chcą wybrały nowego prezydenta wbrew powszechnym nastrojom społecznym.George Khelashvili / Shutterstock.com

На вуліцах сталіцы Грузіі з'яўляюцца жыхары іншых рэгіёнаў краіны. Маршы і мітынгі таксама ладзяць жыхары асобных раёнаў Тбілісі і прадстаўнікі прафесійных груп.

Людзі хочуць паказаць, што гэта пратэст усёй Грузіі, усіх грузінаў, а не, як кажуць улады, «групы правакатараў».

Толькі сёньня ў Тбілісі і іншых буйных гарадах запланаваныя дзясяткі розных антыўрадавых мерапрыемстваў.

Прадпрымальнікі, банкі і ўніверсітэты ствараюць фонды, якія збіраюць грошы для рэпрэсаваных пратэстоўцаў і журналістаў.

IAR/вх