У выніку наезду аўтамабіля на калядны кірмаш у нямецкім горадзе Магдэбург загінулі пяць чалавек, 41 чалавек атрымаў цяжкія раненні. Акрамя таго, паводле звестак Bild, яшчэ 86 чалавек з сур'ёзнымі траўмамі знаходзяцца на лячэнні ў бальніцах. 78 чалавек атрымалі лёгкія раненні ў выніку атакі.
Агулам у выніку таго, што машына ўрэзалася ў натоўп на кірмашы, пацярпелі каля 200 чалавек.
Аўтамабіль, які рухаўся на хуткасці, праехаў каля 400 метраў праз натоўп. Паліцыя мяркуе, што кіроўца дзейнічаў свядома.
Прэс-сакратар урада зямлі Саксонія-Ангальт пацвярджае, што мужчына затрыманы. Газета Die Welt піша, што гэта 50-гадовы грамадзянін Саудаўскай Аравіі. Нямецкія СМІ адзначаюць, што мужчына не быў вядомы ўладам як ісламіст.
Мясцовыя ўлады заявілі, што падазраваны легальна пражываў у Германіі з 2006 года і працаваў лекарам у Бернбургу.
Deutsche Welle адзначае, што напад у Магдэбургу адбыўся на наступны дзень пасля восьмай гадавіны нападу на Берлінскі калядны кірмаш, тады загінулі 13 чалавек, каля 70 атрымалі раненні. Сярод загінулых быў польскі кіроўца грузавіка, чый аўтамабіль выкарыстаў зламыснік у нападзе.
Bild/Die Welt/Deutsche Welle/вх