Гэта вынікі журналісцкага расследавання Хрыста Грозева для The Insider. На думку некаторых незалежных аглядальнікаў, раскрыццё гэтай інфармацыі ставіць Уладзіміра Пуціна ў складанае становішча ў магчымых перамовах з Дональдам Трампам.
Пошукам патэнцыйных забойцаў і перадачай ім грошай займалася расійская ваенная контрвыведка ГРУ. Аперацыя была актыўная ў 2021—2022 гадах, калі талібы захапілі ўладу ў Афганістане.
«Размова ішла аб перапыненні перамоваў паміж арміяй ЗША, якая пакідае рэгіён, і талібамі, таму што гэта быў сцэнар, які быў выгадны Расіі і Ірану», — заявіў журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў.
«Мэтай было забіць як мага больш не толькі амерыканцаў, але і ўвогуле салдат НАТА. Загінулі румынскія і, верагодна, нямецкія салдаты. З гэтай кампаніяй, якая каштавала 30 мільёнаў долараў, можна звязаць як мінімум 17 нападаў розных груповак талібаў», — тлумачыць Хрыста Грозеў.
Журналіст дадае, што вярбоўка наёмных забойцаў адбывалася без ведама кіраўніцтва паўстанцкіх груповак.
IAR/вх