Ужо некалькі дзён славакі адчуваюць на сабе наступствы хакерскай атакі на дзяржаўны рэестр нерухомасці.
Праблемы ў банкаў, офісаў і забудоўшчыкаў. Рынак нерухомасці паралізаваны. Славакі не могуць браць іпатэчныя крэдыты і ўносіць змены ў прапіску.
Па словах уладаў Браціславы, дадзеныя, запісаныя ў рэестры, не падвяргаюцца рызыцы, і ніхто не павінен баяцца страціць сваю маёмасць. Чакаецца, што на наступным тыдні сістэмы будуць паступова аднаўляцца.
Як паведамілі ва ўрадзе, не выключана, што кібератака была здзейснена з тэрыторыі Украіны. У апошнія дні паведамлялася, што ахвярай падобных дзеянняў стала і Расія.
IAR/вх