Беларуская Служба

У Лос-Анджэлесе не сціхаюць моцныя пажары

11.01.2025 11:14
На дадзены момант на пажарах загінулі 11 чалавек. Цалкам спалена больш за 10 тысяч будынкаў.
  -
Пажарнікі ў Лос-Анджэлесе падчас працы PAP/EPA/CAROLINE BREHMAN

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у пятніцу, 10 студзеня параўнаў з «полем бою» Лос-Анджэлес, у якім працягваюць шалець пажары. Палітык адзначыў, што ёсць «яўныя сведчанні» марадзёрства ва ўмовах выкліканага пажарамі хаосу, і раскрытыкаваў «дэмагогаў» за распаўсюджванне дэзінфармацыі аб тым, што адбываецца.

Уначы, з-за боязі марадзёрства, улады ўвялі ў пацярпелых ад пажараў раёнах каменданцкую гадзіну.

Моцны вецер спрыяе распаўсюджванню агню ў раёне Лос-Анджэлеса. На дадзены момант на пажарах загінулі 11 чалавек. Цалкам спалена больш за 10 тысяч будынкаў.

Капітан пажарнай службы Лос-Анджэлеса Адам Вангерпен распавёў тэлеканалу CBS, што ён упершыню ў сваёй кар'еры сутыкнуўся з такім імклівым пажарам:

— Мы па-ранейшаму адчуваем нерэгулярныя парывы ​​ветру. Ноччу іх хуткасць дасягала 160 кіламетраў на гадзіну, і гэта распаўсюджвала пажары. Гэта не падобна на тое, што я бачыў за свае 25 гадоў у пажарнай службе. Усё адбылося вельмі хутка. Акрамя таго, у нас былі праблемы з эвакуацыяй, бо ўсе спрабавалі ўцячы.

Нацыянальная метэаралагічная служба ЗША ў Лос-Анджэлесе заявіла, што моцны вецер працягнецца на наступным тыдні, дасягнуўшы піку ў нядзелю, 12 студзеня, а затым зноў у аўторак ці сераду. Моцныя парывы ​​выклікаюць хуткае распаўсюджванне агню і ўскладняюць тушэнне, асабліва з паветра.

iar/эж