Беларуская Служба

У Еўропе зменшылася колькасць інзаземцаў, якія просяць прытулак

12.01.2025 12:21
За апошні год у ЕС было прадпрынята шмат ініцыятыў, накіраваных на скарачэнне колькасці заяў аб прадастаўленні прытулку. 
       (Frontex)
Супрацоўнік Еўрапейскай службы памежнай і берагавой аховы (Frontex) крыніца: x.com/Frontex

У мінулым годзе колькасць першапачатковых заяў на атрыманне прытулку ў краінах Еўрасаюза, Нарвегіі і Швейцарыі скарацілася прыкладна на 12% (ці больш чым на 130 тыс. заяў), паведаміла Deutsche Welle са спасылкай на дадзеныя Агенцтва ЕС па пытаннях прытулку.

У 2002 годзе такіх заяў было крыху больш за 1 млн. У 2023 годзе гэты паказчык склаў 1 млн 140 тыс. 

Сярод усіх 29 краін, улічаных у гэтай статыстыцы, больш за ўсё заявак па-ранейшаму было пададзена ў Германіі - амаль 236 тыс. На другім месцы Іспанія (165 тыс. 400), за ёй ідуць Францыя (158 тыс. 500) і Італія (154 тыс. 800.). Менш за ўсё хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку за ўвесь 2024 год паступіла ў Венгрыю (29).

Большасць грамадзян, якія прасілі прытулак у ЕС у мінулым годзе, прыбылі з Сірыі (15%), за ёй ідуць Афганістан (8,7%), Венесуэла (7,3%) і Турцыя (5,5%). 

За апошні год у ЕС было прадпрынята шмат ініцыятыў, накіраваных на скарачэнне колькасці заяў аб прадастаўленні прытулку. Яны ўключалі ўзмацненне памежнага кантролю ў Шэнгенскай зоне, пашырэнне аховы межаў праз новыя сістэмы назірання і загарод, а таксама заключэнне міграцыйных пагадненняў з такімі дзяржавамі, як Туніс і Егіпет. 

У бліжэйшы час ЕС мае намер заключыць яшчэ два міграцыйныя пагадненні - з Іарданіяй і Марока.

вс