Беларуская Служба

Канцлер ФРГ: Інцыдэнты на Балтыйскім моры трэба разглядаць як частку гібрыднай стратэгіі, накіраванай супраць ЕС

14.01.2025 15:33
Нямецкі палітык падкрэсліў, што асабліва важная для Еўропы інфраструктура, звязаная з камунікацыямі, энергазабеспячэннем, яна павінна быць абаронена.
Аўдыё

Сур'ёзныя інцыдэнты ў Балтыйскім моры павінны нас непакоіць, заявіў у Хельсінкі канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, які ўдзельнічае ў саміце васьмі краін НАТА з балтыйскага рэгіёгна. Нямецкі палітык падкрэсліў, што асабліва важная для Еўропы інфраструктура, звязаная з камунікацыямі, энергазабеспячэннем, яна павінна быць абаронена:

— Адбыліся розныя здарэнні, і мы мяркуем, што яны з'яўляюцца часткай гібрыднай стратэгіі, якая пагражае еўрапейскім краінам. Вось чаму так важна, каб мы сустрэліся тут зараз і пагаварылі аб тым, як мы можам працаваць дзеля большай бяспекі ў рэгіёне Балтыйскага мора.

У сустрэчы ў Хельсінкі бяруць удзел генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, прэм'ер-міністр Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн, прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэм'ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан і намесніца кіраўніка Еўракамісіі Хэна Віркунэн.

iar/эж