Беларуская Служба

Генсек НАТА ў Хельсінкі: Будзе створана Балтыйская варта 

14.01.2025 18:03
Пытанне ў Хельсінкі абмяркоўваюць генеральны сакратар НТАТ і кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Нямеччыны, Даніі, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі і Літвы.
     ,
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ нагадаў, што ўвесь альянс дазнае дывэрсііPAP/EPA/KIMMO BRANDT

Краіны балтыйскага рэгіёна ў рамках НАТА ўзмоцняць абарону падводнай інфраструктуры ад расійскіх дыверсій. Гэта пытанне ў Хельсінкі абмяркоўваюць генеральны сакратар арганізацыі і кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Нямеччыны, Даніі, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі і Літвы. У сустрэчы таксама бярэ ўдзел намеснік кіраўніка Еўракамісіі Хенна Віркунен. 

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандр Стуб заявіў, што альянс не толькі павялічыць сваю прысутнасць у Балтыйскім моры і працягне барацьбу з расійскім «ценявым флотам», але і падпіша мемарандум аб абароне інфраструктуры, падобны на той, які дзейнічае паміж Хельсінкі і Талінам.

У сваю чаргу, генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ нагадаў, што ўвесь альянс дазнае дывэрсіі, накіраваным супраць інфраструктуры, такой як падводныя кабелі, пракладзеныя па дне Балтыйскага мора.

Марк Рутэ падкрэсліў, што яны выкарыстоўваюцца для перадачы энергіі і патоку інфармацыі, якая мае вялікае значэнне для гарспадарак краін-саюзнікаў. Марк Рутэ паведаміў, што НАТО стварае Балтыйскую варту:

— Яна будзе падпарадкоўвацца галоўнакамандуючаму НАТА. Такім чынам мы хочам павялічыць нашу прысутнасць, кантраляваць ключавыя сферы для нашага альянсу. Мы будзем выкарыстоўваць фрэгаты і патрульныя самалёты, што павысіць нашу пільнасць у Балтыйскім моры. Мы таксама будзем выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі, у тым ліку невялікі парк марскіх дронаў.

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск перад ад’ездам у Хэльсынкі падкрэсліў, што менавіта з польскай ініцыятывы НАТА ўзмоцняя абарону Балтыйскага мора.

У лістападзе мінулага года былі пашкоджаныя два падводныя кабелі, якія злучаюць Фінляндыю з Германіяй і Швецыю з Фінляндыяй. У снежні быў абарваны кабель пад Фінскім залівам, а таксама некалькі кабеляў перадачы дадзеных паміж Фінляндыяй, Эстоніяй і Германіяй.

iar/эж