Куба вызваліць з папраўчых калоній 553 вязняў — паведаміў прэзідэнт краіны Мігель Дыяс-Канель. Працэс іх вызвалення будзе адбывацца паступова да 20 студзеня. Абвяшчэнне рашэння кубінскіх улад адбылося пасля перамоў з Ватыканам.
Вызваленне вязняў з'яўляецца адказам на рашэнне прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэна. Ён выключыў Кубу з пераліку краін, якія падтрымліваюць тэрарызм. Улады ў Гаване прынялі гэтае рашэнне з задавальненнем, аднак лічаць, што яно можа быць адменена пасля ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта 20 студзеня 2025 года.
Дональд Трамп уключыў Кубу ў спіс краін, што падтрымліваюць тэрарызм, напрыканцы свайго тэрміну ў 2021 годзе.
IAR/нг