Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца абвінаваціў апазіцыю ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту

19.01.2025 12:39
Ён прыгразіў Украіне, што накладзе вета на фінансавую дапамогу Еўрапейскага Саюзу Кіеву, і зноў заявіў, што выступае супраць сяброўства Украіны ў НАТА.
.
.Andrea/Pixabay/CC0

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца ў апублікаваным у інтэрнэце запісе абвінаваціў апазіцыю ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Ён прыгразіў Украіне, што накладзе вета на фінансавую дапамогу Еўрапейскага Саюзу Кіеву, і зноў заявіў, што выступае супраць сяброўства Украіны ў НАТА.

Прэм'ер-міністр заявіў, што яго ўрад гатовы да ўсяго, у тым ліку і да варыянту дзяржаўнага перавароту, які ён назваў «майданам», маючы на ​​ўвазе вулічны пераварот. Ён абвінаваціў апазіцыю, лідар якой нядаўна быў у Кіеве, у абяцанні прэзідэнту Зяленскаму падтрымаць сяброўства Украіны ў НАТА.

Па словах Фіца, старшыня партыі «Прагрэсіўная Славакія» (PS) Міхал Шымчак таксама абяцаў увесці войскі ва Украіну пасля прыходу да ўлады.

Фіца заявіў, што ўрад, які ён узначальвае, ніколі не падтрымае сяброўства Украіны ў НАТА, таму што гэта азначала б Трэцюю сусветную вайну, і дадаў, што ніколі не пашле войскі ва Украіну, дзе яны будуць нацэлены на расіян.

Фіца таксама выступіў у абарону свайго калегі, віцэ-спікера парламента Цібара Гаспара, які ў пятніцу заявіў, што выхад Славакіі з ЕС магчымы. Прэм'ер-міністр Славакіі заявіў, што гэтак жа, як знікла Варшаўская дамова, падзеі ў свеце могуць выслаць у мінулае ЕС і НАТА.

ав