Беларуская Служба

Амерыканскі мільярдэр падтрымае ААН пасля выхаду ЗША з Парыжскага пагаднення

23.01.2025 17:02
Гэта другі выпадак, калі Майкл Блумберг умешваецца ў падтрымку ААН.
Майкл Рубенс Блумберг Аўтар: Bloomberg Philanthropies - https://www.flickr.com/photos/bloombergphilanthropies/29828795984/, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=52480664

Амерыканскі мільярдэр Майкл Блумберг заявіў, што яго фонд будзе фінансава падтрымліваць ААН у яе намаганнях спыніць змены клімату. Гэта рэакцыя на заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб выхадзе ЗША з Парыжскага пагаднення.



Падтрымка мільярдэра накіравана на забеспячэнне поўнага фінансавання Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату пасля прыпынення выплат з ЗША. Да гэтай пары, амерыканцы фінансавалі 22 працэнты бюджэту агенцтва ААН, якога эксплуатацыйныя выдаткі на 2024-2025 гады ацэньваюцца ў 96,5 мільёна долараў.

Гэта другі выпадак умяшання Майкла Блумберга ў падтрымку ААН. У 2017 годзе, калі адміністрацыя Дональда Трампа ўпершыню выйшла з Парыжскага пагаднення, мільярдэр паабяцаў 15 мільёнаў долараў на падтрымку арганізацыі. Акрамя таго, ён запусціў ініцыятыву няўрадавых арганізацый «Амерыканская абяцанне» (America's Pledge), накіраваную на маніторынг і справаздачнасць аб абавязацельствах ЗША ў галіне клімату.

IAR/аз

Дональд Трамп на інаўграцыі: Мы будзем вымяраць наш поспех войнамі, якія мы скончым. Мяне запомняць як міратворца (ФОТА)

20.01.2025 18:48
Па традыцыі Дональд Трамп паклаў руку на Біблію і прамовіў словы клятвы. 

Прэзідэнцтва Трампа, нягледзячы на першыя рашэнні, гэта надалей пытальныя знакі

21.01.2025 12:40
Не толькі Амерыка, але і цэлы свет глядзіць на тое, што адбываецца ў Белым доме, паколькі гэта будзе мець уплыў на сітуацыю ў цэлым свеце.