Еўракамісія накіравала спіс краінам-членам разам з прапанаванымі эканамічнымі абмежаваннямі. Бэата Пламецка першай паведаміла, што, насуперак чаканням, пакет не прадугледжвае забароны на імпарт СПГ з Расіі. Затое ёсць забарона на імпарт алюмінію, санкцыі на караблі з так званага ценявога флоту ды абмежаванні на экспарт.
Чорны спіс з'яўляецца сакрэтным, пакуль не будзе аднагалосна зацверджаны дзяржавамі-членамі і не апублікаваны ў Афіцыйным часопісе ЕС. Гэта робіцца дзеля таго, каб тыя, хто будзе падпадаць пад санкцыі, не былі папярэджаны загадзя.
Патрапленне ў чорны спіс азначае забарону на ўезд у ЕС, а таксама блакіроўку актываў і замарожванне рахункаў у еўрапейскіх банках. Сярод 35 чалавек, якія трапяць пад санкцыі, большасць расіян, але ёсць таксама грамадзяне Паўночнай Карэі і Кітаю, якія дапамагаюць крамлёўскім уладам весці вайну ва Украіне.
Абмежаванні будуць уведзеныя ў дачыненні да асоб, якія ўваходзяць у рады дырэктараў быйных прадпрыемстваў збройна-прамысловага комплексу, энергетычнага сектару, а таксама прадстаўнікоў марыянетачных уладаў акупаваных Расіяй частак Украіны, ёсць таксама і прапагандысты. У спіс кампаній, на якія накладаюцца санкцыі, увайшлі ў асноўным вайсковыя прадпрыемствы, але таксама інстытуты і арганізацыі, якія падтрымліваюць напад Расіі на Украіну.
ПР/юл