Беларуская Служба

Нязначна пашкоджаны тэлекамунікацыйны кабель ля берагоў Швецыі. Дыверсія?

21.02.2025 14:19
Інцыдэнт адбыўся на ўсход ад Готланда, і берагавая ахова Швецыі накіравала туды судна для ацэнкі сітуацыі. Таксама распачатая праверка па падазрэнні ў дыверсіі.
.
..

Кабельны аператар, фінская тэлекамунікацыйная кампанія Cinia, паведаміла пра невялікія пашкоджанні кабеля. Паведамляецца, што валаконна-аптычны кабель C-Lion1 злучае Германію з Фінляндыяй, але няспраўнасць не паўплывала на працу сувязі.

Паліцыя Швецыі расследуе справу, бо інцыдэнт адбыўся ў марской эканамічнай зоне краіны. Гэта ўжо трэці раз за апошнія месяцы, калі кабель C-Lion1 быў пашкоджаны. Яго поўны разрыў адбыўся ў лістападзе і снежні.

Сёння раніцай прэм'ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан заявіў у сацыяльных сетках, што пашкоджанне любой падводнай інфраструктуры выклікае асаблівую трывогу ў цяперашняй сітуацыі з бяспекай.

Тым часам Еўракамісія абвясціла, што прапануе ўзмацніць нагляд за падводнымі кабелямі. Для гэтага будзе створаны флот судоў, якія змогуць рамантаваць злучэнні ў аварыйных сітуацыях. Рашэнне тычыцца ўсіх еўрапейскіх водаў, а не толькі Балтыйскага мора.

ав