Прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў, што Злучаныя Штаты будуць прадаваць «залатую карту» заможным замежнікам, якая дасць ім права жыць і працаваць у ЗША. Карты грамадзянства будуць прадавацца па 5 мільёнаў долараў кожная. Адказваючы на пытанне, ці будзе ён разглядаць магчымасць продажу карт расійскім алігархам, Трамп сказаў, што гэта магчыма:
— Так, гэта магчыма. Я ведаю некаторых расійскіх алігархаў. Гэта вельмі мілыя людзі. Гэта магчыма. Праўда, яны ўжо не такія багатыя, як раней, але ўсё яшчэ могуць дазволіць сабе пяць мільёнаў долараў.
«Грын-карта ў нас ужо ёсць, цяпер будзе яшчэ і залатая», — дадаў Трамп. Ён сказаў, што продаж залатых карт пачнецца праз два тыдні, і выказаў здагадку, што яе чакае высокі попыт.
Міністр гандлю Говард Лутнік заявіў, што новая карта заменіць дзяржаўную праграму іміграцыйных віз EB-5, якая дазваляе замежным інвестарам інвеставаць у ЗША, ствараць працоўныя месцы, а затым падаць заяўку на візу, каб пасяліцца ў ЗША.
IAR/яс