Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі датэрмінова пакінуў Белым дом у Вашынгтоне пасля няўдалых перамоваў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Трамп заявіў, што Зяленскі «праявіў непавагу да Злучаных Штатаў» і «можа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру».
Сумесная канферэнцыя па выніках сустрэчы адмененая. Аб падпісанні дамовы аб рэсурсах, якое было запланаванае ў Вашынгтоне паміж двума прэзідэнтамі, не паведамляецца, крыніцы амерыканскіх медыя паведамляюць, што яно не адбылося, інфармуе Рускамоўная служба Радыё «Свабода».
Аразу пасля таго, як Зеленескі пакінуў Белы дом, у акаўнце Трампа ў сацыяльнай сетцы Truth з’явілася паведамленне, дзе ён фактычна прызнаў няўдачу перамоваў у Вашынгтоне, прысвечаных, у тым ліку, урэгуляванню вайны ва Украіне.
«Сёння ў нас была вельмі важная сустрэча ў Белым доме. Мы даведаліся тое, што немагчыма зразумець без шчырай размовы ва ўмовах такога ціску. У размове пад эмоцыямі часам раскрываюцца дзіўныя рэчы, і зараз я ўпэўнены: прэзідэнт Зяленскі не гатовы да міру, калі ў перамовы ўцягнутыя ЗША.
Ён лічыць, што нашая падтрымка дае яму сур’ёзную перавагу. Але мне не патрэбны перавагі — я хачу МІРУ. У Авальным кабінеце ён праявіў непавагу да Злучаных Штатаў. Ён можа вярнуцца, калі сапраўды будзе гатовы да міру».
Перад гутаркай тэт-а-тэт Зяленскі быў раскрытыкаваны віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам. Ён заявіў, што прэзідэнт Украіны «павінен быць удзячны» Трампу за спробы завяршыць вайну.
Па словах віцэ-прэзідэнта ЗША, Зяленскі прыбыў у Авальны кабінет, каб «атакаваць» адміністрацыю Белага дома. Трамп заявіў, што прэзідэнт Украіны «гуляе з Трэцяй сусветнай вайной».
вс