Беларуская Служба

Вынікі перамоў паміж Трампам і Пуціным: Крэмль пагадзіўся спыніць абстрэл украінскай інфраструктуры на ўзаемных умовах з Кіевам

18.03.2025 18:49
Скончылася тэлефонная размова паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным.
US President-elect Donald Trump.
US President-elect Donald Trump.Photo: EPA/WILL OLIVER

Пуцін і Трамп абмяняліся меркаваннямі па сітуацыі вакол Украіны, паведамілі ў Крамлі.

З крамлёўскага паведамлення вынікае, што Пуцін канструктыўна адрэагаваў на ініцыятыву Трампа па бяспецы суднаходства ў Чорным моры.

Абодва палітыкі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у нармалізацыі адносін у святле асаблівай адказнасці за гарантыі бяспекі ў свеце.

Пуцін паведаміў Трампу, што ў сераду Расія і Украіна правядуць абмен палоннымі па формуле 175 на 175.

Каб заключыць 30-дзённае перамір'е Украіна павінна спыніць прымусовую мабілізацыю і пераўзбраенне ЗСУ.

Пуцін падтрымаў ідэю Трампа аб узаемнай адмове РФ і Украіны на 30 дзён ад удараў па энергетычнай інфраструктуры і даў такую ​​каманду вайскоўцам.

І яшчэ «важнае»: Трамп падтрымаў ідэю Пуціна арганізаваць хакейныя матчы ў ЗША і Расіі паміж гульцамі, якія выступаюць у НХЛ і КХЛ.

Белы дом апублікаваў сваю заяву з нагоды званка Трампа з Пуціным:

«Сёння прэзідэнт Трамп і прэзідэнт Пуцін гаварылі аб неабходнасці міру і спыненні агню ў вайне ва Украіне. Абодва лідары ​​пагадзіліся, што гэты канфлікт павінен скончыцца трывалым мірам. Яны таксама падкрэслілі неабходнасць паляпшэння двухбаковых адносін паміж Злучанымі Штатамі і Расіяй.

Гэты канфлікт ніколі не павінен быў пачынацца і мусіў быў быць даўно скончаны шчырымі і добрасумленнымі мірнымі намаганнямі.

Лідары ​​дамовіліся, што рух да міру пачнецца з энергетычнага і інфраструктурнага спынення агню, а таксама тэхнічных перамоў аб выкананні марскога спынення агню ў Чорным моры, поўнага спынення агню і пастаяннага міру. Гэтыя перамовы пачнуцца неадкладна на Блізкім Усходзе», — гаворыцца з заяве Белага году.


Пуцін прымусіў Трампа чакаць цэлую гадзіну пачатку перамоў, паведамляе Sky News. Пуцін у гэты час быў заняты размоваю з расійскімі бізнесменамі.

А на мінулым тыдні пасланнік Трампа Стыў Уіткаф чакаў сустрэчы з Пуціным у Маскве каля 8 гадзін, афіцыйная прычына — Пуцін у гэты час меў сустрэчу з Лукашэнкам.

вх