Прэзідэнт Рэспублікі Махамед Муіцу ў аўторак падпісаў Трэцюю папраўку да Закона аб іміграцыі на Мальдывах, якую раней прыняў мясцовы парламент — Меджліс. Муіцу растлумачыў, што гэта быў жэст салідарнасці з палестынцамі ў сувязі з вайной паміж Ізраілем і палестынскім ХАМАС, якая вядзецца ў Cектары Газа з кастрычніка 2023 года.
Папраўкі ў закон аб іміграцыі забараняюць уезд у краіну ўладальнікам ізраільскіх пашпартоў, але людзі з падвойным грамадзянствам па-ранейшаму могуць наведваць астраўную дзяржаву, выкарыстоўваючы не ізраільскія дакументы, паведамляе мясцовы партал навін Maldives Independent.
Для народа Ізраіля гэта не малаважнае рашэнне, бо ў 2022 годзе Мальдывы наведалі амаль 16 000 ізраільцян, у асноўным гэты былі маладыя сёрферы. У 2023 годзе, па дадзеных Савета па турызме Мальдываў, іх было больш за 11 000.
З тых часоў МЗС Ізраіля рэкамендаваў сваім грамадзянам пазбягаць паездак на Мальдывы.
У 1980-х гадах Мальдывы ўжо ўводзілі падобную забарону на турыстаў з Ізраіля, але ў пачатку 1990-х яна была адмененая. У 2010 годзе Мальдывы спрабавалі ўсталяваць дыпламатычныя адносіны з Ізраілем, але адмовіліся ад гэтай ідэі праз два гады.
Мальдывы — гэта невялікая рэспубліка, якая складаецца з 1192 каралавых астравоў, 98% з якіх населеныя мусульманамі. Астравы славяцца сваімі белымі пясчанымі пляжамі і плыткімі лагунамі, што робіць турызм асноўнай крыніцай даходу.
PAP/вх