Злучаныя Штаты адмовяцца ад спроб мірнага пасрэдніцтва паміж Расіяй і Украінай на працягу некалькіх дзён, калі не будзе ніякіх прыкмет таго, што пагадненне можа быць дасягнута, заявіў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў Парыжы ў пятніцу.
Амерыканскі палітык браў удзел у сустрэчы еўрапейскіх лідараў і прэзідэнта Украіны ў Парыжы.
Марка Рубіа дадаў, што ў прэзідэнта Дональда Трампа, які імкнецца да мірнага пагаднення, ёсць і іншыя прыярытэты, якімі ён зоймецца, калі не будзе прагрэсу ў расійска-ўкраінскіх перамовах.
ПР/юл