Беларуская Служба

Палякі не хочуць адпачываць у сябе на Балтыцы

22.07.2019 18:37
Кепскае надвор’е «выгнала» турыстаў не толькі з Балтыкі: у Закапанэ ў Татрах у некаторых гатэлях пастаяльцы адклікалі 33% брані.
Kąpielisko nad Morzem Bałtyckim
Kąpielisko nad Morzem BałtyckimPAP/ARCH/Marcin Bielecki

Палякі ўцякаюць з Балтыйскага мора, паведамляе газета Rzeczpospolita. У апошнія тыдні павялічылася колькасць турыстаў, якія адклікалі браніраванне нумароў у гасцініцах, неафіцыйна заяўляюць уладальнікі гатэляў на польскай Балтыцы. Польскі гатэльны бізнес незадаволены, а вось турыстычныя кампаніі – так, таму што жыхары Польшчы адклікаюць браніраванне месцаў на сваім моры і купляюць туры ў цёплыя краіны. У апошнія тыдні рэзка павялічыўся попыт на туры ў Турцыю, Туніс і Егіпет, прычым туркампаніі, заўважыўшы тэндэнцыю, паднялі цэны, у сярэдні на 500 злотых (каля 120 еўра) за тур. Цяпер двухтыднёвы тур паводле прынцыпу «ўсё ўключана» каштуе ў Турцыю, Туніс альбо Егіпет больш за 3 тыс. злотых (700 еўра).

Чаму ж палякі адмаўляюцца ад адпачынку на Балтыцы? Таму што пасля працяглай спякоты прыйшло рэзкае пахаладанне, якое адпужала турыстаў, што ўжо паспелі прызвычаіцца да трапічнага надвор’я. Па-другое, на некаторых участках узбярэжжа з’явіліся сіне-зялёныя водарасці, якія маюць таксічны ўплыў на арганізм чалавека, у сувязі з чым санстанцыя закрыла пляжы. Ну і па-трэцяе, адпачынак на Балтыйскім моры не з’яўляецца танным спосабам на правядзенне водпуску. У некаторых гасцініцах лік адкліканай брані складае каля 30%.

Кепскае надвор’е «выгнала» турыстаў не толькі з Балтыкі: у Закапанэ ў Татрах у некаторых гатэлях пастаяльцы адклікалі 33% брані, паведамляе газета Rzeczpospolita.

вс