Нядаўна мільярдэр, уладальнік кампаніі Tesla Motors Ілан Маск паведаміў пра сваю новую ідэю.
Вынаходнік распрацоўвае Neuralink – інтэрфейс мозг-камп’ютар, гэта значыць бяздротавае злучэнне мозгу з камп’ютарам.
Інтэрфэйс можа значна аблегчыць жыццё інвалідам, але таксама павялічыць інтэлектуальныя магчымасці здаровых людзей. А некаторыя мараць нават пра бессмяротнасць дзякуючы Neuralink.
Мэта праекта Neuralink – стварэнне імплантанта, прымацаванага на чэрапе чалавека, які дазволіць з дапамогай думкі кіраваць камп’ютарам і іншымі электроннымі прыладамі. Падчас нядаўняй канферэнцыі Ілан Маск прадставіў вынікі выпрабаванняў з удзелам малпы, якая магла абслугоўваць камп’ютар. Праз год Маск будзе гатовы праводзіць выпрабаванні на людзях.
Нейрафізіёлаг доктар Павал Багушэўскі (Paweł Boguszewski) з Інстытута эксперыментальнай біялогіі Польскай акадэміі навук кажа, што Маск прапануе тэхналогію, якая цяпер у нас выклікае асацыяцыю з фантастыкай, але на самой справе ідэя інтэрфэйсу мозг-камп’ютар не новая. Багушэўскі тлумачыць, у чым заключаецца сутнасць інтэрфэйсу мозгу з камп’ютарам.
- Тое, што хоча зрабіць Маск, і тое што раней зрабілі іншыя даследчыкі, гэта імкненне знайсьці такую актыўнасць у мозгу чалавека, якую можа зразумець камп'ютар і перакласці на сваю мову. Дзеля гэтага трэба падключыцца да кары галаўнога мозгу лобнай долі ў верхняй частцы галавы. Гэты фрагмент кары галаўнога мозгу адказвае за планаванне нейкага руху. Калі чалавек хоча нешта ўзяць, то ён не думае, якія мышцы трэба выкарыстаць. Адпаведная частка кары замяняе нашую думку ў дзеянне арганізму і выконвае дадзены рух. Нам не трэба раскладваць рух на паасобныя этапы, таму што ў нашай нервовай сістэме адбываецца гэта аўтаматычна.
Даследчыкі імкнуцца вывучыць гэты механізм і трапіць у дадзеную частку кары галаўнога мозгу.
- Вобразна кажучы, даследчыкі хочуць «падслухаць» клеткі, якія там знаходзяцца, і «вывучыць» іх мову, і тады можна будзе з дапамогай думкі выклікаць рух іншай прылады.
А як «падслухаць»? Ілан Маск прапануе выкарыстаць вельмі тоненькія провады, якія ў больш чым 10 разоў танчэйшыя за людскія валасы, і ўжывіць іх у адпаведную частку мозгу, каб яны маглі спалучацца з прыладай, прычэпленай да галавы чалавека.
- У гэтым выпадку нервовыя клеткі камунікуюць паміж сабою з дапамогай патэнцыялу дзеяння, хвалі ўзбуджэння – гэта кароткія электрычныя імпульсы, кароценькія змены палярызацыі клетак. Справа заключаецца ў тым, што каб «падслухаць» далікатныя разрады з як мага большай колькасці нейронаў. «Падслухощваць» адзінкавыя клеткі вучоныя ўмеюць даўно, але каб «падслухаць» большую колькасць клетак у адзін момант, то гэта ўжо і ёсць тое, што прыдумала кампанія Ілана Маска. Гэта свайго роду робат, гэтакая швейная машына, якая ўкладае ў кару галаўнога мозгу многа танюсенькіх дроцікаў, на якіх многа «разетак». Робат сам выбірае месца, дзе ўваткне дроцік: у робата спецыяльныя камеры, ён бачыць тканку, бачыць крывяносныя сасуды, прычым можа іх абмінуць і дакладна ўстаўляе дроцік, які спалучаны з адмысловым электронным чыпам.
Усе дроцікі, ніткі інфармацыі павінны кудысьці дастаўляць інфармацыю, каб яна была потым апрацавана і патрапіла ў кампʼютар, смартфон і г.д. і Ілан Маск прыдумаў як гэта зрабіць.
- Насамрэч гэта ў яго атрымалася, гэта трэба назваць вялікім вынаходніцтвам – электроны чып. З яго выходзяць гэтыя дроцікі. Чып падключаны да тысячы «разетак». Задачай чыпа з’яўляецца не толькі перадача дадзеных з тых жа электродаў – ён таксама аналізуе і перапрацоўвае сігнал з кары галаўнога мозгу такім чынам, каб эфектыўна перадаць яго вонкаваму кампʼютару. Можна сказаць, што прылада, якую прыдумаў Ілан Маск, складаецца з танюсенкіх дроцікаў-электродаў і з электроннага чыпа, які аналізуе паасобныя электрычныя разрады, перапрацоўваючы іх у адпаведны сігнал, і перадае навонкі. Такім чынам, ня трэба рабіць дзірку ў чэрапе. Камунікацыя паміж унутранай і вонкавай часткамі гэтай прылады бяздротавая, як і бяздротавай зʼяўляецца сувязь з кампʼютарам і іншымі прыладамі.
Пра новае вынаходніцтва Ілана Маска распавёў Польскаму радыё нейрафізіёлаг доктар Павал Багушэўскі (Paweł Boguszewski) з Інстытута эксперыментальнай біялогіі Польскай акадэміі навук.
Польскае радыё/яс