Беларуская Служба

Жыхары Польшчы актыўна карыстаюцца грамадзянскім бюджэтам

03.08.2019 16:01
Грамадзянскі бюджэт у польскім горадзе – гэта сродкі, пра выкарыстанне якіх вырашаюць самі жыхары.
Аўдыё
  • Дзякуючы грамадзянскаму бюджэту ў Бельску Падляскім зроблена нямала
   .
Мэр Бельска Падляскага Я. Бароўскі фота: Я. Іванюк

Грамадзянскі бюджэт у польскім горадзе – гэта сродкі, пра выкарыстанне якіх вырашаюць самі жыхары. Найперш – ідэя, пазней яе ўступнае адабрэнне камісіяй і ўрэшце галасаванне ўсіх жыхароў гораду, у тым ліку і непаўналетніх, дзяцей.

На наступны год у Бельску Падляскім да падзелу ў рамках грамадзянскага бюджэту будзе 400 тысяч злотых. Гэта будзе ўжо Сёмы грамадзянскі бюджэт у горадзе, а як гаворыць мэр Яраслаў Бароўскі, у рамках грамадзянскіх бюджэтаў у папярэдніх гадах удалося зрабіць нямала.

слухайце аўдыё-файл

Яраслаў Іванюк