Беларуская Служба

50 гадоў таму забойцы з секты "Сям'я" забілі цяжарную жонку Р. Паляньскага

09.08.2019 16:00
Гэта было самае рэзананснае забойства ў свеце шоў-бізнесу.
Ілюстрацыйны здымакshutterstock.com/Pimonpim

«Gazeta Wyborcza» нагадвае пра самае рэзананснае забойства ў свеце шоў-бізнесу. Роўна 50 гадоў таму, ноччу з 8 на 9 жніўня 1969 году, забойцы з секты «Сям’я» Чарльза Мэнсона забілі 5 чалавек у віле ў Бэвэрлі Хілз. Справа атрымала шырокі розгалас перш за ўсё з-за таго, што сярод забітых была жонка рэжысёра Рамана Паляньскага – Шэран Тэйт, якая была на дзявятым месяцы цяжарнасці.

Праз паўстагоддзя пасля гэтай жахлівай разні ўсё яшчэ няма адназначных адказаў на ўсе пытанні. Чаму «Сям’я» забівала? На думку пракурора, яе правадыр Чарльз Мэнсон імкнуўся распаліць расавую вайну, выбіраючы ахвярамі прадстаўнікоў шоў-бізнесу, якіх называў «свіннямі». Чарнаскурыя павінны былі напасць у Каліфорніі на белых, Мэнсон хацеў іх да гэтага справакаваць, робячы выгляд, што за забойствамі ў віле стаіць радыкальная партыя Чорных пантэр. Аднак паяўляюцца сумненні, ці забойства не было прадыктавана асабістым канфліктам правадыра з уладальнікам вілы, да чаго Мэнсон толькі дарабіў ідэалогію.

Іншая справа – ранейшая недатыкальнасць Мэнсона, які быў рэцыдывістам, але яго кожны раз пасля затрымання выпускалі на свабоду. Магчыма, ён быў інфарматарам ФБР або ЦРУ.

Сам Чарльз Мэнсон ды чальцы яго секты, забойцы, трапілі ў турму. Ніколі не выйшлі на свабоду, хаця пісалі заявы аб датэрміновым вызваленні.

нг