Беларуская Служба

Настаўнікі польскай мовы атрымалі метадычныя матэрыялы з Польшчы (ФОТА)

12.08.2019 16:19
Старшыня афіцыйна непрызнанага Саюзу палякаў Беларусі Анжэліка Борыс, якая перадавала дапамогу, ўдакладніла, што такія педагагічныя сустрэчы ладзяцца рэгулярна.
Аўдыё
  • Старшыня афіцыйна непрызнанага Саюзу палякаў Беларусі Анжэліка Борыс, якая перадавала дапамогу, ўдакладніла, што такія педагагічныя сустрэчы ладзяцца рэгулярна.
Анжэліка Борыс раздае дапаможныя матэрыялы Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Школьныя канікулы ў Беларусі няўхільна заканчваюцца, малыя гарэзы рыхтуюцца да 1-га верасня. Адпаведная падрыхтоўка праходзіць і ў адукацыйных асяродках. У Мінску 10-га жніўня адбылася сустрэча настаўнікаў польскай мовы з усходняй і цэнтральнай часткі Беларусі.

Настаўнікі польскай мовы больш чым з 30 школаў правялі метадычную нараду ў Мінску. Паводле дадзеных Саюзу палякаў Беларусі, прыкладна 12 тысяч беларускіх вучняў у той ці іншай форме вывучаюць мову Сянкевіча і Шымборскай.

Пры актыўнай падтрымцы ’’Фонду дапамогі палякам на ўсходзе’’ і Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы, беларускім настаўнікам былі перададзеныя дыдактычныя матэрыялы, неабходныя для вывучэння польскай мовы. Сярод іншага, гэта мапы, падручнікі і таксама пакункі з польскай нацыянальнай сімволікай.


. .

Старшыня афіцыйна непрызнанага Саюзу палякаў Беларусі Анжэліка Борыс, якая перадавала дапамогу, ўдакладніла, што такія педагагічныя сустрэчы ладзяцца рэгулярна.


. .

. .

Адзін з самых вялікіх асяродкаў навучання польскай мовы знаходзіцца ў Магілёве, а менавіта гэта тамтэйшая Сярэдняя школа № 2, дзе польскую мову вывучае прыкладна 270 вучняў. Анастасія Хакіры настаўніца з гэтай магілёўскай школы распавяла пра асаблівасці выкладання польскай мовы ў Беларусі.


Анастасія Хакіры Анастасія Хакіры

Падчас мінскай сустрэчы настаўнікаў польскай мовы Анастасія Хакіры і Яна Украінцава правялі для сваіх калегаў майстар-клас па методыцы выкладання польскай мовы. Чарговая нарада паланістаў тым разам заходняга рэгіёну Беларусі адбудзецца 20 жніўня ў Гродне.

Слухайце аўдыё

эж