Пакрысе інтэрнэт становіцца галоўнай крыніцай інфармацыі і адной з важнейшых прыладаў адпачынку. Гэты глабальны працэс не абмінуў і беларусаў. Аднак карыстанне інтэрнэтам у Беларусі мае свае асаблівасці. Пра іх распавядае выканаўчы дырэктар аналітычнага асяродка Baltic Policing Initiative Міхаіл Дарашэвіч.
-Наш аналітычны асяродак праводзіць даследаванні інтэрнэт-аўдыторыі ў Беларусі на працягу ўжо дзесяці гадоў. Мы супрацоўнічаем з польскай карпарацыяй Gemius. Варта разумець беларускую інтэрнэт-аўдыторыю, хто гэта і колькі іх, і якія сайты яны наведваюць. Даследаванні дапамагаюць зрабіць наш рынак больш празрыстым, сайты пазнаюць сваю аўдыторыю, аўдыторыю канкурэнтаў.
Што паказваюць вынікі вашых апошніх даследаванняў? Колькі інтэрнэт-карыстальнікаў зараз у Беларусі, якія яны?
-Былі апублікаваныя даследаванні за жнівень 2019 года. Паводле іх вынікаў, у Беларусі інтэрнэт-аўдыторыя, ва ўзросце 15-74 гадоў, складае 5,3 млн чалавек. Мы выкарыстоўваем падзел на платформы карыстання інтэрнэтам: мабільныя прылады, камп'ютары і планшэты. 4,4 млн – гэта мабільныя прылады, 4,3 млн – кампʼютары, 1,3 млн – планшэты. На працягу месяца людзі маглі карыстацца, як адной прыладай, так і некалькімі прыладамі.
Паводле гендарнай прыкмеце, колькасць мужчын і жанчын у беларускім сегменце інтэрнэту амаль аднолькавая. Чарговай важнай характарыстыкай, на якую я лічу варта звяртаць увагу, з’яўляецца ўзроставы склад аўдыторыі і пранікнення інтэрнэту ва ўзроставыя групы. У выпадку катэгорыі 15-34 гадоў, то ў Беларусі ўзровень пранікненне інтэрнэту складае амаль 100%. Гэта добры паказчык. Аднак у выпадку старэйшай векавой групы, людзей старэйшых за 55 гадоў, сітуацыя выглядае інакш. Значны іх адсотак дагэтуль не карыстаецца інтэрнэтам.
З якіх крыніц у інтэрнэце гэтыя 5,3 млн беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў чэрпаюць інфармацыю? Яны аддаюць перавагу айчынным ці расійскім рэсурсам.
-Вельмі складанае пытанне. Маем адну паганую, непрыемную лічбу. Каля 25% ад усіх 5,3 млн інтэрнэт-карыстальнікаў ніводнага разу на працягу месяца не наведвае беларускія інтэрнэт-сайты.
У такім выпадку, дзе ж яны ўсе знаходзяцца?
-Яны выкарыстоўваць пашукавікі, сацыяльныя сеткі. Паколькі агульны ўзровень пранікнення інтэрнэту ў Беларусі – гэта прыблізна 75%, часцяком інтэрнэт становіцца прыладай адпачынку. Пашукавікі, сацыяльныя сеткі, сайты з відэакантэнтам – больш папулярныя рэсурсы, чымсьці навінныя.
У выпадку рэсурсаў з навінным кантэнтам, то на працягу апошніх 8 гадоў, гэта лічба застаецца на ўзроўні 50% ад усё інтэрнэт-аўдыторыі (то-бок, прыкладна, 2,6 млн чалавек). Калі зрабіць падборку самых папулярных беларускіх навінных рэсурсаў, туды абавязкова трапяць: раздзел навінаў tut.by i раздзел навінаў onliner.by.
На жаль, часцяком беларусы, праз недахоп якаснага кантэнту, вымушаныя наведваць расійскія сайты з нелакалізаваным для Беларусі кантэнтам.
Вяртаючыся да гэтай лічбы: 50% ад усё аўдыторыі наведваюць інфармацыйныя рэсурсы. Дадзены паказчык не змяніўся цягам 8 гадоў. Якія прычыны такой дзіўнай стабільнасці?
-Варта пацікавіцца інтарэсамі шырокай інтэрнэт-аўдыторыі. Часта інтэрнэт-рэсурсы не дапасоўваюць свой кантэнт да больш шырокай аўдыторыі. (...) Таксама ў Беларусі адсутнічае сапраўдная свецкая хроніка – яе няма. У сувязі з гэтым, мы маем вельмі маленькі рынак рэкламы ў інтэрнэце, у якім значаная частка грошаў сыходзіць расейскім медыя альбо глабальным платформам. Беларускія медыя не валодаць дастатковымі рэсурсамі, каб ствараць якасны масавы кантэнт.
Выканаўчы дырэктар аналітычнага асяродка Baltic Policing Initiative Міхаіл Дарашэвіч распавёў пра колькасны і якасны склад беларускай інтэрнэт-аўдыторыі.
Слухайце аўдыё
Эдуард Жолуд