Сёння ў рамках кулінарнай рубрыкі прапануем накіравацца ў Кракаў і наведаць салодкія пункты на мапе былой польскай сталіцы. Той, хто быў у Кракаве, пацвердзіць, што горад абсалютна без «турыстычнага раскаяння» можна наведваць толькі і выключна кулінарнымі шляхамі, бо ён перапоўнены кавярнямі, кандытарскімі і разнастайнымі пякарнямі. Сёння ж прыгатуем тыпова кракаўскі дэсерт, які называецца пішынгер.
Гісторыя дэсерту сягае канца 19 стагоддзя, а яго бацькам з’ўяляецца венскі кандытар Оскар Пішынгер. Ёсць некалькі версіяў дэсерту, а паколькі яго гісторыя доўгая, то не дзіўна, што рэцэпт змяніўся і быў адаптаваны да сучасных смакаў.
Існуе вядомая версія з вялікай колькасцю масла, шакаладу і арэхаў, якія павінна добра настаяцца, каб дайсці да найлепшага смаку. Ёсць і такія, якія будуць гатовыя праз некалькі імгненняў: проста для нечаканых гасцей, з какавай, маслам і сухім малаком.
Патрэбныя інгрэдыенты:
• 200 г масла
• плітка цёмнага шакаладу (не менш за 70% какавы)
• 1/2 шклянкі цукру з ваніллю (або звычайны цукар)
• 2 жаўткі
• жменька грэцкіх арэхаў, жменька фундука
• 1 пакет тонкіх вафель (круглыя ці квадратныя)
• 1 сталовая лыжка алкаголю (напрыклад, каньяк)
Шакаладная глазура:
• 1/2 пліткі цёмнага шакаладу
• 2 сталовыя лыжкі масла
• міндальныя шматкі
Памятайце: дэсерт трэба нарэзаць вострым нажом!
А як прыгатаваць дэсерт? Слухайце аўдыёфайл. Пра гэта раскажуць пастаянны госць студыі Кацярына Адамская і Валеры Саўко.