Беларуская Служба

Кухня Кракава: сёння прыгатуем яйка па-венску

03.12.2019 08:57
Гэтак званы венскі сняданак можна было з’есці ў добрых польскіх рэстаранах і кафэ ў міжваенны час, у тым ліку і ў Заходняй Беларусі.
Аўдыё
  • Яйка па-венску або інакш яйка ў шклянцы – стары рэцэпт, які, насуперак назве, не паходзіць з Вены і нават не з аўстрыйскай кухні
Снеданне RitaE/pixabay.com/free for commercial use

Яйка па-венску або інакш яйка ў шклянцы – стары рэцэпт, які, насуперак назве, не паходзіць з Вены і нават не з аўстрыйскай кухні. Гэтая страва вельмі папулярная ў Кракаве.

Гэтак званы венскі сняданак можна было з’есці ў добрых польскіх рэстаранах і кафэ ў міжваенны час, у тым ліку і ў Заходняй Беларусі. Ён складаўся з белай кавы, двух кайзерак (кайзерка – гэта маленькая круглая булачка з пяццю характэрнымі бароздкамі, маса кайзеркі – каля 50 г) і менавіта яек у шклянцы. Назва проста сведчыць пра тое, што страва вытанчаная як у Вене.

А як прыгатаваць?

Асцярожна разбіце яйкі ў шклянку, каб жаўток не разліўся. Пастаўце шклянку ў рондаль з гарачай вадой на агні. Варыце, пакуль бялок не будзе цвёрдым, жаўток жа павінен застацца вадкім. Дадайце масла, соль і перац. Пасыпце дробнай зелянінай.

А як і з чым падаваць яйка па-венску? Пра гэта раскажуць пастаянны госць студыі Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

здымак мае ілюстрацыйны характар

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец