Беларуская Служба

Падрыхтоўка да Раства: гатуем калядны грыбны суп (РЭЦЭПТ)

18.12.2019 20:19
Аўдыё
  • Падрыхтоўка да Раства: гатуем калядны грыбны суп
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.gpointstudio/shutterstock.com

Праз тыдзень – каталіцкае Раство. Таму сёння, зразумела, пазнаёмім вас з рэцэптам каляднай стравы, а менавіта – грыбнога супу, які ў розных канфігурацыях гатуецца ў цэлай Польшчы.

Калядны грыбны суп

30 г сушаных грыбоў
250 г гародніны
100 г цыбулі
1 сталовая лыжка зялёнай пятрушкі
40 г масла
40 г мукі
соль, чорны перац
2 сталовая лыжка тлустай смятаны

1) Прамытыя грыбы заліць халоднай кіпячонай вадой (2 л вады) і замачыць на некалькі гадзін.

2) Варыць грыбы каля 50 хвілін да мяккасці ў вадзе, у якой яны замочваліся.

3) У сярэдзіне варкі дадаць гародніну: моркву, корань пятрушкі, сельдэрэю і цыбуліну. Дадаткова дадаем дробна парэзаную цыбулю. Гатуем. Гатовы булён трэба працадзіць.

4) З масла і мукі рыхтуем запраўку

• Масла разаграваем і дадаем муку. Хутка абсмажваем, але каб не падрумянілася.
• Паступова разбаўляем вадой (каля 150 г) і памешваем, пакуль не атрымаецца гладкая маса.
• Даводзім да кіпення, можна разрадзіць крыку цёплай вадой. І ўліваем у суп

5) Адвараныя грыбы рэжам саломкай, моркву кольцамі. Змяльчаем пятрушку і ўсё дадаем назад у суп.

6) Падаем суп з клёцкамі ці лазанкамі. І абавязкова з тлустай смятанай!

Смачна есці!

Пра калядныя традыцыі і суп на Ражджаство расказвае пастаянны госць студыі Кацярына Адамская. Разам з ёй ля мікрафона Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

на фота: калядны стол


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец