Беларуская Служба

Калядны стол: рыхтуем куццю (РЭЦЭПТ)

24.12.2019 08:12
Калі некаму здаецца, што гэта – «праваслаўная» страва, то ён памыляецца: каталікі таксама ставяць на калядны стол куццю!
Аўдыё
  • Пра нюансы падрыхтоўкі куцці раскажа пастаянны госць студыі Кацярына Адамская
Раствоprettyhairu/pixabay.com/free for commercial use

Калядная куцця

Сёння ў кулінарнай рубрыцы на Раство прыгатуем куццю. Калі некаму здаецца, што гэта – «праваслаўная» страва, то ён памыляецца: каталікі таксама ставяць на калядны стол куццю!

200 г пшаніцы
150 г маку
4 сталовыя лыжкі мёду
1 сталовая лыжка цукровай пудры
стручок ванілі
125 г тлустай смятаны
50 г разынак
50 г грэцкіх арэхаў

1) Пшаніцу ачысціць, прамыць і зварыць да мяккасці (каля 3-4 гадзін). Пасля адцадзіць.

2) Мак заліць кіпнем. І варыць, пакуль не зробіцца мяккім. Адцадзіць.

3) Мак трэба двойчы прапусціць праз дробную сетку мясарубкі

4) Перамяшаць пшаніцу з макам і пасечанымі грэцкімі арэхамі і разынкамі, дадаць тлустую смятану. А пасля заправіць мёдам, цукрам і ваніллю. Астудзіць.

Куцця гатова на Каляды!

А пра нюансы падрыхтоўкі куцці раскажа пастаянны госць студыі Кацярына Адамская. Разам з ёй ля мікрафона Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец