Беларуская Служба

Кулінарная рубрыка: гатуем бігас на Новы год

31.12.2019 09:08
Нават Адам Міцкевіча апісаў прыгатаванне бігасу ў паэме «Пан Тадэвуш».
Аўдыё
  • У Польшчы традыцыяналісты прытрымліваюцца думкі, што Новы год без яго – гэта звычайная вечарына, а не свята
Bigos
Bigosjoannawnuk/Shutterstock

Напярэдадні Новага года маем для вас унікальны рэцэпт. Гэта - бігас! У Польшчы традыцыяналісты прытрымліваюцца думкі, што Новы год без яго – гэта звычайная вечарына, а не свята. Нават Адам Міцкевіча апісаў прыгатаванне бігасу ў паэме «Пан Тадэвуш».

400 г кіслай капусты

400 г свежай капусты

100 г вэнджанай грудзінкі

10 г сушаных грыбоў

200 г свініны

200 г ялавічыны

200 г каўбасы

50 г цыбулі

соль, перац

50 г масла

1) Кіслую капусту варым з вэнджанай грудзінкай каля гадзіны ў 1/2 шклянцы вады

2) Свежую капусту варым з грыбамі 30-40 хвілін таксама ў 1/2 шклянцы вады

3) Цыбулю і мяса парэзаць, абсмажыць і дадаць да кіслай капусты, тушыць каля 40 хвілін

4) Змяшаць свежую капусту з кіслай, дадаць парэзаную грудзінку і каўбасу. Прыправіць і падварыць

5) Можна дадаткова дадаць чарнасліў, чырвонае віно, слівавае павідла ці таматную пасту

Пра прыгатаванне і версіі бігаса раскажуць пастаянны госць студыі Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

Смачна есці!

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец