Праваслаўныя рыхтуюцца да Раства. З гэтым святам на Беласточчыне, дзе кампактна пражывае беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы, моцна звязаная традыцыя калядавання.
Некалькі дзясяткаў гадоў таму калядоўшчыкі, якія наведвалі хаты на Падляшшы, зусім па-іншаму рыхтаваліся да святаў. Бывала, што ў вёсках, дзе пражывалі праваслаўныя і каталікі, супольнае калядаванне пачыналася з канца снежня і працягвалася некалькі тыдняў. Так было ў вёсцы Гарасімаўцы ў Сакольскім павеце. Пра традыцыю расказвае жыхар вёскі Павел Лазук, з якім размаўляе Міхасць Сцепанюк.
слухайце аўдыёфайл