Беларуская Служба

Польская кухня: сёння гатуем пражуху бульбяную

21.01.2020 10:11
Гэта старая польская страва, характэрная для ўсіх рэгіёнаў краіны.
Аўдыё
  • Сёння прыгатуем вельмі старую польскую страву, характэрную для ўсіх рэгіёнаў краіны
бульбаcongerdesign/pixabay.com/Free for commercial use

Сёння прыгатуем вельмі старую польскую страву, характэрную для ўсіх рэгіёнаў краіны. Называецца яна пражуха бульбяная – гэта бульба, прыгатаваная з мукой.

Інгрэдыенты

- 1,5 кг бульбы

- 150 г мукі (суадносіны бульбы і пшанічнай мукі прыблізна 10:1)

- соль, перац, цыбуля; на выбар: сала, вэнджанае сала альбо бекон

Варым бульбу каля 20 хвілін у салёнай вадзе. Часткова адцэдзім клубні і пакінем каля 0,5 шклянкі вады. Павольна пасыпаем бульбу мукой і далей варым каля 10 хвілін на слабым агні. Трэба звярнуць увагу на тое, што страва лёгка прыгарае. Пазней таўчом бульбу з мукой да ўтварэння клейкай і густой масы. Накладваем лыжкай, змочанай у тлушчы.

Падаем пражуху бульбяную палітую растопленым тлушчам са скваркамі і падрумяненай цыбуляй. Варта паспрабаваць пражуху з цёплым альбо кіслым малаком. Кіслыя агуркі таксама вельмі пасуюць да яе.

Падрабязней пра страву і спосаб прыгатавання раскажа пастаянны госць студыі Кацярына Адамская. З ёй у студыі Валеры Саўко.

Смачна есці!

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец