Сёння ў кулінарнай рубрыцы прыгатуем гарачае піва. Яго можна зрабіць з любога гатунку піва – усё залежыць ад індывідуальных густаў. Аднак самае лепшае, а таксама самае нейтральнае піва, з якога можа быць зроблены гарачы напой, гэта непастэрызаванае піва. Яно натуральнае і мае прыемны ды нейтральны смак.
Інгрэдыенты
- 1 літр піва
- 4 жаўткі
- 8 сталовыя лыжкі цукру
- карыца
- гваздзіка
- імбір
Падаграваем піва з карыцай і гваздзікай у рондалі. Увага! Нельга каб піва закіпела. Жаўткі трэба расцерці з цукрам на вадзяной лазні ў пульхную масу пры дапамозе міксера. Паступова памешваючы, уліваем у сумесь жаўткоў і цукру піва (важна пераліваць піва ў жаўткі, а не наадварот!). Мяшаем да запусцення. Загусцелы напой пераліваем у шклянкі. Увага! Гваздзіка і карыца ў вялікай колькасці могуць зрабіць піва горкім.
Такое піва выдатна падыходзіць пры прастудзе – яно сагравае і дапамагае пазбавіцца ад першых сімптомаў хваробы. Спецыі (гваздзіка, карыца і імбір), дададзеныя ў піва, мёд і яечны жаўток утрымліваюць шмат біялагічна актыўных рэчываў, якія падтрымліваюць працу імуннай сістэмы і дзейнічаюць як абязбольваючы, антыбактэрыйны і супрацьзапальны сродак. Акрамя таго, піва змяшчае вітаміны групы В, якія дапамогуць вам заснуць.
Падрабязней пра залацісты напой раскажа пастаянны госць студыі Кацярына Адамская. Разам з ёй ля мікрафона Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
здымак мае ілюстрацыйны характар