Беларуская Служба

Дамова з д'яблам: як Польшча падпісала дэкларацыю з Трэцім Рэйхам

31.01.2020 07:58
Дакумент быў прыкладам гэтак званай палітыкі «аднолькавай адлегласці», якую стварыў Юзэф Пілсудскі адносна Германіі і СССР. 
Аўдыё
  • 86 гадоў таму, 26 студзеня 1934 года, у Берліне была падпісаная польска-нямецкая дэкларацыя аб непрымяненні сілы
      ( )          ()        (), ,  1935
Міністр замежных спраў Польшчы Юзэф Бэк (у цэнтры) у суправаджэнні міністра замежных спраў Германіі Канстанціна фон Нойрата (справа) і пасла Польшчы ў Германіі Юзэфа Ліпскага (злева), Берлін, ліпень 1935 года Narodowe Archiwum Cyfrowe

86 гадоў таму, 26 студзеня 1934 года, у Берліне была падпісаная польска-нямецкая дэкларацыя аб непрымяненні сілы. Немцы сарвалі згаданы дакумент у аднабаковым парадку ў красавіку 1939 года. Тады ў Берліне ўжо рыхтаваліся да вайны з Польшчай.

Падпісваючы дэкларацыю з Гітлерам, польская дыпламатыя не мела іншай альтэрнатывы і разумела, што як з Берлінам, так і з Масквой трэба весці сябе асцярожна. Дарэчы, падобную дэкларацыю Польшча падпісала з Савецкім Саюзам 25 ліпеня 1932 года.

Абодва дакументы былі праявай гэтак званай палітыкі «аднолькавай адлегласці», якую ўрад у Варшаве праводзіў у 1930-я гады. Стратэгію апрацаваў сам Юзэф Пілсудскі, які лічыў, што пагрозу з боку Масквы і Берліна трэба адсоўваць ад Польшчы пры дапамозе добрых адносін з двума суседзямі. І таму польскія кіруючыя колы цягам многіх гадоў стараліся весці такую палітыку, каб ані з адной з дзяржаў не выступаць супраць другой.
У 1933 годзе Адольф Гітлер прыйшоў да ўлады. З цягам часу, у працэсе здабывання ўлады, пачаўся ціск на Польшчу, хоць першапачаткова Гітлер не меў нейкіх важных планаў адносна Польшчы. Але пасля аншлюсу Аўстрыі і заняцця Чэхаславакіі пры амаль што поўным маўчанні Захаду прыйшла чарга на Польшчу. Як гаворыцца, апетыт расце ў часе ежы.

І так, у канцы 1938 года міністр замежных спраў Трэцяга Рэйха Іаахім фон Рыбентроп запатрабаваў ад Варшавы згоды на анексію Свабоднага горада Гданьск (Данцыг) і на будаўніцтва праз тэрыторыю Польшчы экстэрытарыяльнай аўтастрады ва Усходнюю Прусію. У студзені ўльтыматум асабіста паўтарыў Гітлер. У прамове ў Сейме Польшчы 5 мая 1939 года міністр замежных спраў краіны Юзэф Бэк катэгарычны адмовіў немцам у іх патрабаваннях.

Доктар гістарычных навук Януш Асіца зазначае, што нямецкі ціск на Польшчу мае доўгую гісторыю і пачаўся яшчэ да Гітлера.

- Пасля 5 мая 1939 года ўжо ніхто не меў сумневаў, што нямецкая агрэсія – гэта блеф гітлераўскай прапаганды. Выступаючы ў Сейме міністр замежных спраў Польшчы Юзэф Бэк паставіў усе кропкі над «і» ды дакладна растлумачыў бягучую сітуацыю. Аднак нямецкі ціск на Польшчу, пра які расказаў Бэк у Сейме за некалькі месяцаў да вайны, гэта не было пытанне выключна 1939 года. Прэсінг Берліна на Варшаву меў доўгую традыцыю і пачаўся ў Веймарскай рэспубліцы ды ўзмацніўся ў часы Гітлера. Найбольш вядомым прыкладам ціску была гэтак званая мытная вайна ў 20-я гады мінулага стагоддзя, калі немцы перакрылі доступ на свой рынак для польскага вугалю і іншых тавараў.

Пасля выступлення Бэка ў Сейме палякам стала зразумела, што вайна з Германіяй – гэта толькі пытанне часу.
А дэкларацыя аб непрымяненні сілы паміж Берлінам і Варшавай была сарваная з-за таго, што Польшча не згадзілася на патрабаванні немцаў. Гэта сталася 28 красавіка 1939 года.

Варшава, аднак, спасылаючыся на тэкст дэкларацыі, працягвала яе лічыць дзеючай да самага нападу Германіі 1 верасня 1939 года.

Валеры Саўко

перадача падрыхтаваная паводле архіўных матэрыялаў Польскага радыё

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Машына часу