Беларуская Служба

Кулінарнае знаёмства: сёння прыгатуем татар - папулярную ў Польшчы страву

04.02.2020 09:07
Страва робіцца з ялавічыны вышэйшага гатунку і спажываецца ў той жа дзень. 
Аўдыё
  • Пра страву татар расказвае пастаянны госць студыі Кацярына Адамская
Татарmp1746/pixabay/Free for commercial use

Татар (біфштэкс па-татарску)

- 400 г ялавічыны

- 4 жаўткі

- 50 г цыбулі

- 120 г кіслых агуркоў

- 120 г марынаваных грыбоў

- соль, перац

- 2 сталовыя лыжкі алівы або алею

Ялавічыну трэба ачысціць і дробна пасекчы нажом. Найлепшая – паляндвіца. Перамяшаць з алівай, соллю і перцам. Цыбулю, кіслыя агуркі і марынаваныя грыбы дробна пакрышыць. Можна дадаць пару кропель вады, каб татар быў больш мяккі. З мясной масы трэба сфармаваць кругляцы (біфштэксы), лепш за ўсё вільготнымі, халоднымі далонямі. У нас атрымаецца 4 штукі па 100 г. Зрабіць паглыбленне пасярэдзіне. Яйкі абдаць кіпнем, аддзяліць жаўткі і асцярожна пакласці па адным жаўтку ў паглыбленне біфштэкса. Татар падаем ахалоджаным. Абкладваем пакрышанай цыбуляй, марынаванымі грыбамі і кіслымі агуркамі ды падаем на стол.

Смачна есці!

Пра страву татар расказвае пастаянны госць студыі Кацярына Адамская. Побач з ёй ля мікрафона Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец