Смажаныя буракі (гарнір з буракоў)
Смажаныя буракі – гэта класіка польскай кухні і смачны дадатак да зімовай вячэры альбо абеда. Яны выдатна смакуюць з бульбай, варэнікамі з бульбай, а таксама смажаным і тушаным мясам. Разам з морквай – гэта самая папулярная польская гародніна.
600 г буракоў
30 г масла
30 г мукі
соль, перац, кмен звычайны
цукар
лімонны сок
Буракі памыць і зварыць да мяккасці. Звараныя буракі абабраць і нацерці на тарцы. Растапіць масла, дадаць муку, абсмажыць буракі, дадаць кмен. Даць закіпець. Прыправіць соллю, цукрам, перцам і лімонным сокам. Падаваць у якасці гарніра да мясных страў.
Да буракоў можна дадаваць таксама смятану, цёрты яблык, смажаную да залацістага колеру пакрышаную цыбулю і нават агурочны расол.
Пра тое, як прыгатаваць традыцыйныя польскія смажаныя буракі, раскажа пастаянны госць студыі Кацярына Адамская. Разам з ёй ля мікрафона Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл