Фаворкі (хрушч)
2 шклянкі пшанічнай мукі (прыкладна 300 г)
4 жаўткі
1 сталовая лыжка спірту (або 6-працэнтны воцат)
½ лыжкі цукру
½ лыжкі солі
5 лыжак густой смятаны
алей або тлушч
100 г цукровай пудры
Змяшайце муку з цукрам і соллю. Дадайце жаўткі, спірт і смятану. Замяшайце да аднароднай масы. Пасля цеста трэба старанна адбіць валікам (скалкай). Пасля гэтага раскатваем цеста каля 10-15 хвілін.
Дзякуючы адбіванню і раскатванню, хрушч будзе хрумсткім і з вялікай колькасцю пухіроў.
Раскатваем цеста ў тонкі пласт. Рэжам на палоскі памерам 3 см на 15 см, усярэдзіне робім надрэз і перакручваем (выцягваем адзін канец праз разрэз, каб зрабілася свайго роду пяцелька).
Цеста, якое не выкарыстоўваецца лепей накрыць анучай, каб яно не перасыхала.
Смажым з двух бакоў да залацістага колеру ў гарачым тлушчы. Пасля гэтага дастаём і абсушваем. Пасыпаем цукровай пудрай і ванілінам (як дадаткі).
Пра тое, як прыгатаваць смачны хрушч, нам раскажа пастаянны госць студыі Кацярына Адамская. Разам з ёй ля мікрафона Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл