Беларуская Служба

Кулінарная рубрыка: гатуем традыцыйны польскі агурковы суп (РЭЦЭПТ)

03.03.2020 18:46
Гэтая страва вельмі папулярная ў Польшчы, яе любяць і дарослыя, і дзеці.
Аўдыё
  • Кулінарная рубрыка: гатуем традыцыйны польскі агурковы суп
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/Stock-Asso

Агурковы суп (zupa ogórkowa)

Інгрэдыенты

• квашаныя агуркі з сокам – 500 мл
• цыбуля – 1 шт.
• бульба – 500 г
• морква – 1 шт.
• сельдэрэй – 1 шт.
• корань пятрушкі – 1 шт.
• смятана 18% – 150 г
• свежы кроп
• масла – 50 г
• соль, перац
• сланечнікавы алей для смажкі
• адвар з гародніны альбо вада – 1,5 л
• цукар – 1 сталовая лыжка

Нарэжце сельдэрэй, моркву, пятрушку і цыбулю невялікімі кавалачкамі, а бульбу тоўстымі кубікамі. Абсмажце цыбулю і бульбу ў рондалі на алеі і дадайце масла (гэта дасць дадатковы водар). Пасаліце і паперчыце.
Дадайце сельдэрэй, моркву і пятрушку. Змяшайце і абсмажце гародніну, а потым залійце ў іх ваду або адвар з гародніны. Варыце да моманту, пакуль гародніна не будзе мяккая.

На буйной цёрцы патрыце агуркі разам са скуркай. Абсмажце іх на алеі на моцна разагрэтай патэльні і дадайце ў суп. Дадайце таксама агурковы расол, цукар, соль і перац ды давядзіце да кіпення. Пасля агонь прыкруціце да мінімуму.

Змяшайце ў місцы смятану з некалькімі лыжкамі гарачага супу і вылійце ў рондаль, інтэнсіўна памешваючы. Дадайце дробна парэзаны кроп.

Смачна есці!

Пра агурковы суп раскажуць пастаянны госць студыі Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец