Шарлотка
Інгрэдыенты
мука – 500 г
пачак разрыхляльніка
цукар – 250 г
ванільны цукар – 2 лыжкі
250 г масла
яйкі – 2 шт
жаўткі – 2 шт
кіслыя яблыкі – 2 кг
цукровая пудра
карыца
Прасеяную праз сіта муку, разрыхляльнік, цукар (150 г) і масла пасячы разам. Пасля дадаць жаўткі і яйкі і замясіць цеста. Цеста падзяліць на дзве роўныя часткі. Раскатаць цеста і выкласці на дно формы. Паверхню накалоць відэльцам. Запякаць ніжні слой каля 15 хвілін пры 180 С.
Кіслыя яблыкі пачысціць, нацерці на тарцы. Пасыпаць яблыкі карыцай і рэштай цукру і тушыць каля 15 хвілін. Выкласці яблыкі на падпечаны ніжні слой, накрыць другой раскатанай паловай цеста і пракалоць відэльцам.
Шарлотку выпякаць 40 хвілін пры тэмпературы 180 С. І ўжо халодную пасыпаць цукровай пудрай.
Пра працэс падрыхтоўкі шарлоткі раскажуць пастаянны госць студыі Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
здымак ілюстрацыйны