Беларуская Служба

Падрыхтоўка да Вялікадня: старапольскі сырнік з бульбай (РЭЦЭПТ)

08.04.2020 13:04
Сярод страваў на традыцыйным польскім святочным стале асобнае месца займаюць дэсерты, а сярод іх – сырнік, альбо кажучы інакш – тварожны пірог.
Аўдыё
  • Падрыхтоўка да Вялікадня: старапольскі сырнік з бульбай
Тварожны пірогsharonang/pixabay.com/free images for commercial use

Каталікі адзначаць Вялікдзень ужо ў бліжэйшую нядзелю. Сярод страваў на традыцыйным польскім святочным стале асобнае месца займаюць дэсерты. Сярод іх – сырнік, альбо кажучы інакш – тварожны пірог.

Старапольскі сырнік з бульбай

Інгрэдыенты

тварог – 1 кг
бульба – 4 шт.
цукар – 1,5 шклянкі
250 г масла
яйкі – 8 штук (жаўткі і бялкі асобна)
пачак ванільнага цукру

Адварыце бульбу ў мундзірах. Адвараную бульбу прапусціце праз мясарубку.
Тварог два разы прапусціце праз мясарубку.
Масла растапіце. Бялкі ўзбіце ў моцную пену.

Жаўткі разатрыце з цукрам у пульхную масу. Паступова дадайце ўсе інгрэдыенты па чарзе (бульба ўжо павінна быць халоднай). Акуратна дадавайце ўзбітыя бялкі, увесь час памешваючы.
Таксама можна дадаць 100 г разынак і 50 г апельсінавай цэдры.

Выкладзіце масу ў форму і запякайце ў духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў прыблізна 65 хвілін.

Калі пірог астыне, можна яго падаць з шакаладным соўсам або іншым салодкім соўсам. Таксама можна паліць лімоннай глазурай. Сырнік атрымліваецца вельмі далікатны і злёгку вільготны.

Падрабязнасці гатавання нам раскажа пастаянны госць студыі Кацярына Адамская. Разам з ёй ля мікрафона Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

здымак мае ілюстрацыйны характар


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец