Беларуская Служба

Гатуем разам: польская салата з агародніны (РЭЦЭПТ)

14.04.2020 17:41
Гэтую страву можна сустрэць у многіх польскіх сем’ях падчас нейкіх нагод альбо на штодзень.
Аўдыё
  • Гатуем разам: польская салата з агародніны
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/Stock-Asso

Салата з агародніны

Інгрэдыенты

3 сярэднія бульбы (каля 350 г)

4 сярэднія морквы (каля 450 г)

2 карані пятрушкі (каля 200 г)
1 корань сельдэрэю

4 вялікія салёныя агуркі (каля 200 г)

1 яблык

зялёны гарошак – 400 г (слоік)

4 сярэднія яйкі

4 сталовыя лыжкі добрага маянэзу

4 сталовыя лыжкі натуральнага ёгурту

соль і молаты перац

Хрусткасць агародніннай салаце надае салёны агурок і яблык. Таму раім не адмаўляцца ад іх.

Спачатку старанна вымыйце агародніну. Не лупіце іх. Адварыце агародніну да гатоўнасці. Аднак не занадта доўга, каб яна была цвёрдая і не развальвалася ў салаце. Звычайна клубні гатуюцца не больш чым 30 хвілін. Шмат залежыць ад памераў.

Усе інгрэдыенты парэзаць кубікам і перамяшаць у вялікай місцы. Дадаць маянэз і ёгурт, соль і перац.

Смачна есці!

Пра тое, як прыгатаваць салату, раскажа пастаянны госць студыі Кацярына Адамская. Разам з ёй ля мікрафона Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

здымак мае ілюстрацыйны характар


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец