Беларуская Служба

Запрашаем: „Травяны куток” у Карыцінах на Падляшшы (ФОТА)

05.06.2020 16:12
Унікальны агратурыстычны аб'ект, размешчаны ў цэнтры Падляшша.
Аўдыё
  • „Травяны куток” у Карыцінах - унікальны агратурыстычны аб'ект, размешчаны ў цэнтры Падляшша.
     .
„Травяны куток” у Карыцінах на Падляшшы.Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю ў „Травяны куток” (Ziołowy Zakątek) - унікальны агратурыстычны аб'ект, размешчаны ў Карыцінах (Koryciny) на Падляшшы. Гэта прапанова для ўсіх, хто шукае спакою і перадышкі ад гарадской мітусні.


„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Карыціны – гэта невялікая вёска на Падляшшы побач з Дзядкавіцамі (Dziadkowice). Каб дабрацца да іх, трэба з'ехаць з галоўнай дарогі. „Травяны куток” распаложаны на плошчы амаль 20 г., на якіх вы знойдзеце характэрныя для Падляшша будынкі, творы народнай культуры і рамяства, а таксама паўсюдныя лекавыя расліны – лейтматыў усіх элементаў гэтага турыстычнага комплексу.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRd

Яго галоўнай часткай з’яўляецца Падляскі батанічны сад, у якім можна пабачыць 1,5 тысячы гатункаў лекавых і араматычных раслін, размешчаных на плошчы 12 гектараў. У тым ліку раслінаў, якія знаходзяцца пад аховай.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сад у Карыцінах быў заснаваны ў 2007 годзе, хаця падрыхтоўка да яго стварэння пачалася ў пачатку 1990-х гадоў мінулага стагоддзя. У 2011 годзе ён атрымаў статус Батанічнага сада і члена Савета батанічных садоў і дэндрапаркаў у Польшчы.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Калекцыя ахоплівае перш за ўсё лекавыя і духмяныя расліны. Тут сабраныя зёлкі, якія раней выкарыстоўваліся чалавекам на кухні, у народнай медыцыне, фарбаванні, будаўніцтве, ткацтве, а таксама для абароны і магіі.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У аб’екце можна наняць пакойчык і правесці некалькі дзён. Выбар вялікі -  можна правесці незабыўны час у доме лесніка, хаціне над вадаёмам, а таксама доміку ў дрэве.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пахарчавацца можна ў тамтэйшай карчме. У меню ўваходзяць стравы традыцыйнай падляшскай кухні, а таксама такія незвычайныя, як суп з крапівы, пяльменні з дзікім часнаком.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
 „Травяны куток” прапануе сваім гасцям больш за 150 спальных месцаў. Варта параіць пакойчыкі ў гістарычных вясковых хацінах з сярэдзіны XIX стагоддзя, перанесеных сюды з усяго Падляшша.
„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На тэрыторый „Травянoга кутка”  знаходзіцца, між іншым, унікальны драўляны касцёл - помнік з XVII стагоддзя, які рэканструявалі разам з біблейскім агародам зёлак. Касцёл размешчаны побач з кліматычным разарыем, дзе можна пабачыць больш за 150 відаў ружаў, а ў казачным „Ружавым доміку” і пакаштаваць пончыкі з варэннем з ружы і гарбату з іх.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На тэрыторыі батанічнага сада шмат вузкіх лясных дарожак, уздоўж якіх можна пабачыць мноства прыгожых і рэдкіх раслін. Сад зачароўвае водарам.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сярод дрэў варта пашукаць лясную хаціну самагоншчыка, доміка лесніка, ці хату вясковага спецыяліста па лекавых зёлках, дзе можна даведацца пра значэннe гэткіх раслін у жыцці людзей.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У „Травяным кутку” знаходзіцца таксама экалагічны агарод, дзе гародніну вырошчваюць арганічна, зыходзячы з традыцыйных метадаў, якія выкарыстоўваліся на гэтых землях шмат гадоў таму. Стравы, якія падаюцца ў карчме, рыхтуюцца з улікам мясцовай гародніны, а таксама цэлай кучы духмяных зёлак.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На кухні таксама выкарыстоўваюцца яйкі ад мясцовых курэй, малочныя прадукты мясцовых кароў, а таксама дзікія расліны. Частка з прадуктаў да страў таксама збіраецца ў навакольных лясах і на палях.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пры нагодзе варта наведаць СПА-салон, дзе выкарыстоўваюцца старадаўнія травяныя рэцэпты. Масаж мёдам і гарачымі алеямі, ванна ў лекавым шалфеі альбо ў піве з жалудоў.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Думаю, што варта скарыстацца багатай прапановай комплексу і запланаваць прывабны адпачынак  для сям'і. Комплекс прапануе экскурсіі для вучняў, студэнтаў і інтэграцыйныя мерапрыемствы для кампаніяў.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У іх рамках можна скарыстацца  адукацыйнымі прагулкамі, навучыцца рабіць уласныя лекавыя сумесі, наведаць  зёлкавую фабрыку, ці паўдзельнічаць у розных майстэрнях.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На тэрыторыі „Травянoга кутка” з 2012 года дзейнічае Цэнтр экалагічнай адукацыі. Яго задача  - прасоўваць веды аб прыродным багацці Падляшша. Адукацыйная праграма накіравана на розныя ўзроставыя групы.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Неад’емнай часткай лекавай і батанічнай дзейнасці, якую праводзіць „Травяны куток”, з'яўляецца кампанія „Падарунак натуры” (Dary Natury), якая была заснавана амаль 30 гадоў таму ў Карыцінах. Кампанія выкарыстоўвае мясцовую сыравіну для стварэння арганічнай ежы.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З самага пачатку асноўнай задачай існавання кампаніі Dary Natury, комплексу „Травяны куток” і Падляскага батанічнага сада з’яўляецца прасоўванне ў грамадстве ведаў пра лекавыя зёлкі, а таксама клопат пра традыцыі і звычаі гэтай галіны медыцыны. З гэтай мэтай уладальнікі комплексу цесна супрацоўнічаюць з Інстытутам лекавых раслін Вышэйшай Школы Фермерскай Гаспадаркі (SGGW) у Варшаве.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Падляшскі батанічны сад - гэта ўнікальнае месца, адно з важнейшых сярод падобных аб'ектаў у Еўропе. Па колькасці відаў раслін, назапашаных на яго тэрыторыі, ён з'яўляецца самым вялікім у Польшчы.  Акрамя арганізаваных груп, комплекс „Травяны куток” прымае індывідуальных турыстаў з усёй Польшчы, а таксама з-за мяжы.

„Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ „Травяны куток” у Карыцінах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У летнім сезоне (май-верасень) комплекс можна наведаць без гіда. Цэны ўваходных ільготных білетаў складаюць 6 злотых, звычайных - 10 злотых. Сямейны білет каштуе 25 злотых.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу