Беларуская Служба

Турыстычная сцежка імя прынцэсы Марыянны Аранскай (ФОТА)

03.07.2020 09:11
Гэта адна з турыстычных славутасцяў польска-чэшскага памежжа.
Аўдыё
  • Турыстычная сцежка імя прынцэсы Марыянны Аранскай.
КлодскаPhoto: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю пазнаёміцца з турыстычнай сцежкай імя прынцэсы Марыянны Аранскай – вельмі важнай постаці для рэгіёна Усходніх Судэтаў і польска-чэшскага памежжа.

Марыяна Аранска – дачка караля Нідэрландаў і жонка прускага прынца, якая ўнесла вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Клодскай зямлі ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

Марыяна Аранска – дачка караля Нідэрландаў і жонка прускага прынца. (Królewna Marianna Orańska w 1846 r. (akwarela, J. P. Koelman) By Jan Philip Koelman - Geschiedkundige Vereniging Oranje-Nassau, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=908203 Марыяна Аранска – дачка караля Нідэрландаў і жонка прускага прынца. (Królewna Marianna Orańska w 1846 r. (akwarela, J. P. Koelman) By Jan Philip Koelman - Geschiedkundige Vereniging Oranje-Nassau, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=908203

У спадчыну ад маці яна атрымала велізарны маёнтак у Сілезіі, пра які клапацілася з вялікай пільнасцю, фінансуючы будаўніцтва дарог і мастоў, працаўладкоўваючы амаль выключна мясцовых жыхароў, будуючы новыя жылыя будынкі і рамантуючы старыя.

Прынцэса, якую называлі «добрай паняй» была вядомая таксама сваёй дабрачыннай дзейнасцю – фінансавала будаўніцтва бальніцаў, дзіцячых дамоў і школаў на сваіх землях, выкладала грошы на іх утрыманне, а нават заснавала фонд для ўдоў.

Па сённяшні дзень на Клодскай зямлі можна знайсці шматлікія сляды дзейнасці Марыянны Аранскай, у тым ліку пабудаваныя ёю аб'екты.

Адным з іх з’яўляецца гатычны палац у гарадку Каменец-Замбкавіцкі (Kamieniec Ząbkowicki) пабудаваны паводле аднаго з апошніх праектаў знакамітага архітэктара Карла Фрыдрыха Шынкеля (Karl Friedrich Schinkel). У сваю чаргу з гарадка Лёндэк-Здруй (Lądek Zdrój) праз Строне Слёнскае (Stronie Śląskie) на вяршыню Сьнежніка (Śnieżnik) вядзе, збудаваная за сродкі Марыянны, дарога – важны камунікацыйны шлях у гэтым рэгіёне. Таксама дзякуючы намаганням прынцэсы мясцовыя вёскі сталі пераўтварацца ў вядомыя курортныя мясціны і надалей прыцягваюць турыстаў з усяго свету, як цудоўнай навакольнай прыродай, так і гістарычнай архітэктурай.

Менавіта па гэтай прычыне было прынятае рашэнне ўшанаваць памяць прынцэсы Марыянны Аранскай турыстычным маршрутам ейнага імя.

Турыстычная сцежка імя прынцэсы Марыянны Аранскай. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Турыстычная сцежка імя прынцэсы Марыянны Аранскай. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сцежка прынцэсы Марыянны Аранскай – гэта вынік супрацоўніцтва польскіх і чэшскіх памежных муніцыпалітэтаў. На польскім баку яна праходзіць, між іншым, праз такія гарадкі, як Замбкавіцы Слёнскія (Ząbkowice Śląskie), Каменец Замбкавіцкі (Kamieniec Ząbkowicki ), Злоты Сток (Złoty Stok), Лёндэк-Здруй (Lądek Zdrój), Строне Слёнске (Stronie Śląskie), Сенна (Sienna), Клетна (Kletno) і Стара Марава (Stara Morawa), Мендзыгужэ (Międzygórze) і Мендзылесе (Międzylesie).

Агульная даўжыня сцежкі складае 200 кіламетраў. Ейныя аўтары запрашаюць нас пазнаёміцца з чароўнымі Усходнімі Судэтамі – перадгорʼем, крутымі горнымі сцяжынамі, далінамі і пераваламі, якія даюць нам магчымасць актыўна праводзіць час у паходах і веласіпедных прагулках.

Увесь маршрут можна пераадолець пешшу, на ровары, часткова на аўтамабілі, для якога былі выключаныя толькі некаторыя ўчасткі сцежкі. Сцежка пераважна вядзе раўнінай, за выключэннем мясцовасці вакол Злоты Сток. Гэта таксама мае ўплыў на камфорт маршруту.

Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Не здзіўляе, што прыгажосць Усходніх Судэтаў захапіла прынцэсу Марыянну, якая замест кансерватыўнаму Берлінскаму двару, аддавала перавагу свайму ніжнесілезскаму маёнтку. Тым не менш, немалы ўплыў на гэта мелі таксама асабістыя праблемы прынцэсы. Гаворка ідзе пра тое, што прынцэса рассталася са сваім мужам, прынцам Альбрэхтам Гогенцолернам (Albrecht Hohenzollern), у атмасферы скандалу, выкліканага рамансам з простым бібліятэкарам.

Каменец Замбкавіцкі. By Jacek Halicki - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50465772 Каменец Замбкавіцкі. By Jacek Halicki - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50465772

Адным з найважнейшых прыпынкаў на турыстычнай сцежцы Марыянны Аранскай з’яўляецца згаданы ўжо рамантычны палацавы комплекс у гарадку Каменец Замбкавіцкі, будаўніцтва якога працягвалася больш за трыццаць гадоў. У гэтым гарадку знаходзіцца таксама шмат іншых помнікаў архітэктуры, фінансаваных прынцэсай Марыяннай, напрыклад, неагатычная евангельская царква, у якой зараз месціцца выставачная зала.

Злоты Сток. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Злоты Сток. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Хоць горад Замбкавіцы Слёнске не належаў да маёнтку прынцэсы, то ён цесна звязаны з гісторыяй ейнай сям’і. Дарэчы, Марыянна аказала вялікую падтрымку бальніцы айцоў Баніфратаў пасля яе пажару ў 1858 годзе. У сваю чаргу, унук прынцэсы нейкі час быў старостам у гарадку.

Злоты Сток. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Злоты Сток. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Таксама размешчаны на былой пруска-аўстрыйскай мяжы гарадок Злоты Сток аказаўся важным у жыцці Марыянны. Тут пры фінансавай дапамозе прынцэсы быў заснаваны прытулак для дзяцей-сірот і евангельскі прыход.

Лёндэк-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Лёндэк-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

За грошы прынцэсы ў 1846 годзе ў гарадку Лёндэк-Здруй быў пабудаваны евангельскі каменны храм Збавіцеля.

Строне Слёнскае, летні палац. By Jacek Halicki - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons . wikimedia.org/w/index.php?curid=63442176 Строне Слёнскае, летні палац. By Jacek Halicki - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons . wikimedia.org/w/index.php?curid=63442176

Можна сказаць, што Строне Слёнскае было сэрцам гістарычнай спадчыны прынцэсы, якая ахоплівала больш за дзесяць вёсак у непасрэднай блізасці Бельскіх гор і масіва Сьнежніка. У гарадку па сённяшні дзень знаходзіцца некалькі аб’ектаў, фінансаваных прынцэсай, у тым ліку летні палац, у якім яна спынялася падчас знаходжання ў гэтай частцы Клодскай зямлі.

Bвадаспад Вільчкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Bвадаспад Вільчкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу, гарадок Мендзылесе вядомы барокавым замкавым і палацавым комплексам, якога найстарэйшая частка, Чорная вежа, была пабудаваная яшчэ ў сярэднявеччы, яна адзіная перажыла гусіцкія войны. У гарадку знаходзіцца таксама некалькі будынкаў, фінансаваных Марыяннай Аранскай.

«Дом на вадаспадзе», Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ «Дом на вадаспадзе», Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Найбольшай славутасцю Мендзыгужа з’яўляецца вадаспад Вільчкі – адзін з самых высокіх вадаспадаў у польскіх Судэтах. Вакол яго былі створаны турыстычныя шляхі і пабудаваны дом для гасцей пад назвай «Дом на вадаспадзе».

Tурыстычная база пад Снежнікам. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Tурыстычная база пад Снежнікам. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Таксама па ініцыятыве Марыянны пад Снежнікам была пабудаваная турыстычная база.

Мядзвежая пячора ў Клетне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мядзвежая пячора ў Клетне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На Сцежцы імя прынцэсы Марыянны Аранскай знаходзіцца шмат цікавых помнікаў архітэктуры і месцаў, як непасрэдна, так і пасрэдна звязаных з асобай мясцовай уладальніцы, напрыклад, Мядзвежая пячора ў Клетне ці залаты руднік у Злотым Стоку.

Уздоўж сцежкі размешчаная багатая і разнастайная турыстычная база.

Анна Задрожна




Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу