Сёння, паважаныя радыёслухачы, прыгатуем вішнёвы пірог. Вішня цяпер спелая, сакавітая, духмяная. Таму для смачнага пірага нам спатрэбіцца:
вішня 1 кг
масла сметанковае 90 г
цукар 120 г
цукар ванільны 16 г
яйкі курыныя 2 шт.
пшанічная мука 150 г
разрыхляльнік 1 гарбатная лыжачка
соль
Вішню трэба ачысціць ад костачак і сцадзіць сок. У міксер кладзем сметанковае масла пакаёвай тэмпературы, цукар і ванільны цукар. Змешваем на маленькай хуткасці да аднароднай масы. Па чарзе ўбіваем яйкі.
Прасеяную муку змешваем з дробкай солі і разрыхляльніка. Паступова дадаем муку. Старанна змешваем масу.
Гатовае цеста атрымліваецца вельмі далікатным і прыемным.
Форму для выпечкі засцілаем пергаментам і шмаруем сметанковым маслам. У форму лыжкай выкладваем цеста. Раўняем па дыяметры формы.
Зверху на цеста акуратна выкладваем падрыхтаваную вішню. Злёгку прыціскаем рукой. І адпраўляем наш пірог у разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 50 хвілін.
Па жаданні, гатовы пірог можна пасыпаць ванільным цукрам або цукровай пудрай.
А з чым падаваць? Ды з усім! З гарбатай, кавай альбо есці проста так. Хоць, як мне здаецца, найбольш вішнёвы пірог будзе смакаваць з малаком альбо какавай. У якасці варыянта ў вішню можна дадаць крыху карыцы, таму што карыца «сябруе» з вішняй, гэтак, як і з яблыкамі.
Увогуле, вішня – вельмі карысная ягада. Яе ўжыванне станоўча ўплывае на сардэчна-сасудзістую сістэму. У вішні ёсць калій і магній, яны дапамагаюць выводзіць з арганізма лішнюю вадкасць. Ягада ўтрымлівае таксама шмат жалеза і гармон мелатанін, які паляпшае сон і нармалізуе працу эндакрыннай сістэмы.
Вішня здольная панізіць павышаны артэрыяльны ціск, зменшыць рызыку трамбозу і стэнакардыі, а таксама прадухіліць сардэчныя прыступы.
Ягада змяшчае хларагенавая кіслату, якая нармалізуе функцыі нырак і печані, а мякаць вішні карысная пры запаленні мачавога пухіра. Вядома таксама, што ягада здольная ўплываць на вастрыню зроку.
Вішня практычна не выклікае алергічных рэакцый, таму яна бяспечная для дзяцей.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар