Беларуская Служба

Палянчык – папулярны курортны гарадок у горах Бяшчадах (ФОТА)

14.08.2020 12:11
Маляўнічае распалажэнне гарадка на заходнім беразе Салінскага возера ў Бяшчадах  прыцягвае многіх турыстаў.
Аўдыё
  • Маляўнічае распалажэнне гарадка на заходнім беразе Салінскага возера ў Бяшчадах прыцягвае многіх турыстаў.
, .
Палянчык, порт.Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю ў Палянчык (Polańczyk) - курортны гарадок, размешчаны на паўночным усходзе Польшчы ў Падкарпацкім ваяводстве. Гэта другі пасля Саліны (Solina) найбуйнейшы і адначасова найбольш папулярны курорт у горах Бяшчадах (Bieszczady).

Палянчык займае сонечныя схілы трох маляўнічых узгоркаў: Кабайкі(Kabajka), Кальварыі(Kalwaria) і Гары Савін(Góra Sawin) на заходнім беразе Салінскага возера(Jezioro Solińskie).

Салінскае возера, Палянчык. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Салінскае возера, Палянчык. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу курортная частка мясцовасці, Палянчык-Здруй (Polańczyk – Zdrój), распаложаная на найбольш прыгожай і плоскай тэрыторыі паўночна-ўсходняга схіла Гары Савін, урэзваючыся ў Салінскае возера паўвостравам.Палянчык характарызуецца мяккім субгорскім кліматам з сярэдняй гадавой тэмпературай 6 градусаў Цэльсія і снежнай зімой. Салінскае вадасховішча супакойвае ваганні тэмператур, павышае вільготнасць і ажыўляе цыркуляцыю паветра.

На турыстычны і курортны характар гарадка паўплывала стварэнне Салінскага возера напрыканцы 1960-х гадоў мінулага стагоддзя. Раней Палянчык быў адной з вёсак у Бяшчадах, якая была заснавана ў XVI стагоддзі ў маёнтку сям’і Кмітаў.

Палянчык-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палянчык-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З 1999 года Палянчык з’яўляецца сядзібай гміны Саліна і з гэтага часу горад  карыстаецца афіцыйным статусам курорту. Дарэчы, яго атрыманне было падсумаваннем ранейшай 25-гадовай курортнай гісторыі, якая датуецца 1974 годам.

З Палянчыка можна палюбавацца маляўнічымі панарамамі Салінскага возера і самых высокіх частак Бяшчадаў. Да стварэння вадасховішча вёска размяшчалася на левым беразе ракі Салінка(Solinka), недалёка ад месца, дзе яна ўпадае ў раку Сан(San). Цяпер яна мяжуе з вёскай Мычкаў (Myczków), на поўдні з гарадком Рыбна(Rybno) і на захадзе з Матыяшкoвай Воляй(Matiaszowa Wola). Найбліжэйшым буйнейшым гарадом з’яўляецца Санак(Sanok), пазмешчаны ў 30 кіламетрах ад Палянчыка.

Палянчык-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палянчык-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Палянчык-Здруй з’яўляецца часткай гарадка, якая займае плошчу амаль 1,5 тысячы гектараў і прапануе пацыентам больш за 1 200 начлежных месцаў. Сюды прыязджаюць людзі з артапедычнымі і траўматычнымі захворваннямі, хваробамі верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Пацыенты аддзелаў рэўматалогіі, эндакрыналогіі, кардыялогіі і гінекалогіі.

Палянчык-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палянчык-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Маляўнічае распаляжэнне Палянчыка ў горах Бяшчадах на заходнім беразе Салінскага возера прыцягвае многіх турыстаў. Летам, гэта перш за ўсё аматары пешых прагулак па гoрах і водных відаў спорту, а ўзімку – гарналыжнага спорту. 

Палянчык. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палянчык. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Іх чакае багатая сучасная турыстычная інфраструктура. На беразе возера дзейнічае шмат пансіянатаў, санаторыяў, гатэляў і агратурыстычных аб’ектаў, якія прымаюць турыстаў круглы год.  

Палянчык у поўнай меры выкарыстоўвае турыстычны патэнцыял Салінскага возера. Турысты і пацыенты могуць скарыстацца рэйсамі па возеры, рыбалкай, гарадскім пляжам, а таксама шматлікімі культурніцкімі мерапрыемствамі, якія адбываюцца асабліва ў летнім сезоне.

Палянчык. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палянчык. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Акрамя прапановаў, звязаных з водным спортам, Палянчык прапануе таксама сетку сцежак і пешаходных маршрутаў, якія спалучаюць гарадок з Салінай, Мычкавецкім возерам (Jezioro Myczkowieckie) і іншымі прываблівасцямі ваколіцы. Для найбольш актыўных турыстаў тут былі вызначаныя некалькі пешаходных і веласіпедных маршрутаў.


  Палянчык. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Палянчык. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Зялёнай пешаходнай сцежкай з Палянчыка, якая вядзе ад Загуржа(Zagórze) праз Леска(Lesko), Ваўкавыю (Wołkowyja) на гару Крысовую (Krysowa) і далей па „чорнай сцежцы” можна дабрацца на масіў Паланіна Вэтлінска(Połonina Wetlińska).

Для дасведчаных веласіпедыстаў тут быў вызначаны зялёны веласіпедны шлях (Greenway Karpaty Wschodnie), які вядзе ў самыя аддаленыя куткі Бяшчадаў.

  Палянчык. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
 






Палянчык. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Абавязкова трэба паплаваць па Салінскім возеры, наведаць мясцовы порт, наглядныя пляцоўкі і Музей культуры бойкаў – цікавай мясцовай этнічная групы, якая сотні гадоў таму пасялілася ў Бяшчадах. Нельга забываць таксама пра плаціну ў Саліне ці суседні курорт Устшыкі Дольныя (Ustrzyki Dolne).

  Палянчык, наглядныя пляцоўкa. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ





Палянчык, наглядныя пляцоўкa. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У Палянчыку жыве і працуе шмат мастакоў, працамі якіх можна захапляцца ў мясцовых галерэях. Цэнтр Палянчыка-Здруй прыцягвае турыстаў мноствам кавярняў, бараў і пабаў. Тут можна выпіць кавы і з'есці нейкую рэгіянальную страву.

Палянчык, Салінскае возера. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ





Палянчык, Салінскае возера. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Палянчых распаложаны ў 400 кіламетрaх ад Варшавы, але летам падарожжа можа заняць нават 7 гадзін. Дабрацца да Палянчыка можна таксама з Жэшава (Rzeszów), дзе знаходзіцца бліжэйшы аэрапорт. Палёт з Варшавы да Жэшава займае каля адной гадзіны.

Плацінa ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ





Плацінa ў Саліне. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Палянчык варта наведаць асабліва вясной і летам, калі можна карыстацца адпачынкам на возеры. Але асенне-зімовая турыстычная прапанова гарадка таксама задаволіць самых патрабавальных турыстаў, асабліва калі яны хочуць адпачыць ад гарадской мітусні.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу