Беларуская Служба

Захады польскага ўраду ў справе Беларусі вельмі важныя для ўнутранай сітуацыі ў Польшчы

19.08.2020 16:37
Нявыключаныя больш шырокія палітычныя кансультацыі ў Польшчы – піша Rzeczpospolita.
Матэвуш Маравецкі PAP/Piotr Nowak

Калі былы прэм’ер Польшчы Дональд Туск заклікаў на Твітэры склікаць Еўрапейскую раду ў справе падзей у Беларусі, ён павінен быў дасканала разумець, што гэта будзе цяжка. Жнівень – час брусельскіх канікул.

Суразмоўца газеты кажа, што гэта прэм’ер Маравецкі паўплываў на правядзенне саміту. Якія аргументы выкарыстоўваў прэм’ер? Паводле штодзёнкі, ён пераконваў, што бяздзеянне ЕЗ прывядзе да вакууму, які ў справе Беларусі выкарыстаюць іншыя. Дапамагло таксама тое, што пытанне Беларусі аб’яднала апазіцыю і ўрад.

Палітыкі «Права і справядлівасці» таксама кажуць, што апраўдала сябе каардынацыя на лініі прэзідэнт-канцылярыя прэм’ера-МЗС.

Крыніцы Rzeczpospolita не выключаюць, што могуць адбыцца больш шырокія кансультацыі ў справе Беларусі на ўнутраным форуме ў краіне. Асабліва, калі сітуацыя ў Беларусі будзе дынамічнай.

Для Матэвуша Маравецкага склаўшаяся сітуацыя будзе чарговым палітычным выклікам. І справа не толькі ў тым, каб паказаць грамадзянам актыўнасць на еўрапейскай арэне, ці тое, што польскі ўрад клапоціцца пра бяспеку Польшчы. Істотным з’яўляецца ўнутраны расклад Аб’яднаных правых сіл. Маравецкі, атрымаўшы чарговы поспех, будзе мець мацнейшую пазіцыю ў перамовах аб складзе ўраду і будучыні правых сіл.

ав