Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем клёцкі (кнэдлі) са слівай (ПАКРОКАВЫ РЭЦЭПТ)

08.09.2020 17:29
Клёцкі (кнэдлі) са слівамі – адна з сезонных, вельмі папулярных у Польшчы страваў.
Аўдыё
  • Гатуем клёцкі (кнэдлі) са слівай
.
.pixabay.com/congerdesign/Free for commercial use

бульба – 700 г

мука пшанічная – 350 г

яйкі – 2 шт

сліва – 500 г

паніровачныя сухары

масла сметанковае – 70 г
карыца

цукар, соль

смятана

Клёцкі (кнэдлі) са слівамі – адна з сезонных, вельмі папулярных у Польшчы страваў. Аднак прыгатаваць гэтую страву можна ў любы час года таксама з замарожанай слівы, але лепш за ўсё зараз, увосень, са свежай, саспелай слівы.

Адварваем бульбу. Таўчэм адвараную бульбу да мяккай, аднароднай масы. Аддзяляем костачкі ад слівы. Кладзем, бульбяную масу на пасыпаную мукой дошку, робім у ёй адтуліну і разбіваем туды яйкі, дадаем дробку солі і муку. Замешваем цеста. Робім з цеста тоўстыя рулеты, а пасля наразаем кавалкамі. Раўняем кожны кавалак у круглы коржык. Кладзем у цэнтр кожнага кавалка сліву без костак і робім клёцку. Кідаем у кіпень з дробкай солі. Варым дзве-тры хвіліны пасля таго, як яны ўсплывуць. Падаем з цукрам і падсмажанымі на масле паніровачнымі сухарамі з карыцай. Або са смятанай і цукрам.

Смачна есці!

Пра тое, як зрабіць нашу страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец