Інгрэдыенты
200 г горкага шакаладу
200 г масла
150 г цукру
4 яйкі (жаўткі асобна, бялкі асобна)
дробка солі
200 г молатага міндаля (па жаданні)
брэндзі або амарэта (па жаданні)
Шакалад і масла распусціць на вадзяной лазні. Добра перамяшаць.
Узбіць чатыры жаўткі з цукрам да аднароднай пухлай масы. Дадаць астуджаны, растоплены шакалад (пры жаданні і міндаль). Змяшаць пры дапамозе міксера.
У асобным посудзе трэба ўзбіць бялкі з дробкай солі да атрымання густой пены. Пасля гэтага паступова дадаваць пену ў шакаладную масу і акуратна перамешваць лыжкай да атрымання аднароднай масы. Па жаданні дадаць алкаголь – амарэта або брэндзі.
Перакласці шакаладную масу ў форму дыяметрам 20-21 см, выкладзеную пергаментам. Выпякаць каля 45 хвілін пры тэмпературы 170°С (з канвекцыяй) або 180°С (без канвекцыі).
Калі дэсерт астыне, дадаткова можна паліць торт шакаладным соусам альбо ўпрыгожыць узбітымі вяршкамі. Таксама можна падаць з марожаным.
Смачна есці!
Як зрабіць шакаладны торт без мукі? Раскажуць вядучыя Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл