гарбуз – 1,5 кг
морква – 2 шт.
цыбуля – 1 шт.
часнык – 3 зубчыкі
соль
перац
вяршкі – 150 мл
алей – 6 сталовых лыжак
свежы імбір
бальзамічны крэм (па жаданні)
какосавая стружка
Ачысціце гарбуз, выдаліце насенне і нарэжце кавалачкамі. Моркву, цыбулю і часнык ачысціце і нарэжце на больш дробныя кавалачкі. У вялікі рондаль дадайце алей, цыбулю, пазней – часнык і імбір. Калі цыбуля падрумяніцца, дадайце моркву, смажце каля 5 хвілінаў, памешваючы.
Дадайце гарбуз і таксама некаторы час смажце. Пасаліце і заліце вадой да ¾ узроўню гародніны. Варыце каля 30 хвілін. Пасля гэтага гародніна павінна стаць мяккай. Здрабніце ўсё гэта блендэрам, пакуль суп не набудзе кансістэнцыю крэму. Дадайце вяршкі. Запраўце соллю і перцам па смаку.
Падайце з какосавай стружкай і бальзамічным крэмам.
Смачна есці!
Як зрабіць гарбузовы крэм-суп? Раскажуць вядучыя Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
здымак ілюстрацыйны